У інтэрнэце з'явіліся відэа, як пачыналася стральба ў Мукачава (відэа)
Відавочцы стральбы ў Мукачава пачалі выкладваць у Сетку відэа, як у горадзе пачыналіся крывавыя падзеі 11 ліпеня. ТСН.ua сабраў усе наяўныя відэа відавочцаў крывавых падзей.
У прыватнасці, ёсць відэа, як добра ўзброеныя байцы "Правага сектара" перакрываюць вуліцу Лермантава, дзе знаходзяцца рэстаран "Цмок" і спарткомплекс "Антарес", якія належаць дэпутату-рэгіяналы Міхаілу Ланьё. Менавіта там адбылася першая перастрэлка паміж байцамі ПС і ахоўнікамі дэпутата.
Нагадаем, 11 ліпеняў Мукачава адбылося сутыкненне з удзелам прыхільнікаў мясцовага дэпутата Ланьё і сяброў "Правага сектара". Канфлікт скончыўся стральбой, у выніку якой загінулі сама меней два чалавекі, дзевяць чалавек атрымалі раненні.
Таксама ёсць відэа, знятае з відэарэгістратара, як калона байцоў на джыпах прарывалася праз кардон машын МУС на трасе Кіеў—Чоп. На відэа бачна, як байцы ПС адкрылі агонь з кулямёта па міліцэйскіх машынам. Цікава, што гэта відэа апублікаваў сепаратысцкі рэсурс News Front.