Ужо загінула амаль 2 000 украінскіх вайскоўцаў
Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі загінула 1 930 ваенных, якія служаць ва Узброеных сілах Украіны.

Такія дадзеныя па стане на 9 ліпеня паведаміў дырэктар дэпартамента сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі Мінабароны Валянцін Федычаў у эфіры праграмы Шустэр Live, паведамляе "Украінская праўда".
Паводле яго слоў, сям'і 1593 чалавек атрымалі ў сувязі з гэтым аднаразовую дапамогу ў памеры 609 000 грыўняў.
Федычаў таксама падкрэсліў, што магчымасць атрымання матэрыяльнай дапамогі ад дзяржавы сем'ямі загінулых добраахвотнікаў і валанцёраў яшчэ трэба замацаваць на заканадаўчым узроўні.