Украіна. СБУ гатовая да раззбраення "Правага сектара" ў Мукачава

Служба бяспекі Украіны (СБУ) і міністэрства ўнутраных спраў эвакуююць мірных жыхароў вёскі, размешчанай непадалёк ад горада Мукачава, заблакаванага чальцамі ўкраінскага ўльтраправага руху "Правы сектар", паведамляе www.bbc.com.



150712030128_mukacheve_624x351_epa.jpg

"Улічваючы небяспеку для жыхароў вёскі, [...] ажыццяўляецца эвакуацыя мірных грамадзян, у першую чаргу — дзяцей", — гаворыцца ў сумеснай заяве ведамстваў.

У СБУ і МУС пацвердзілі гатоўнасць пачаць раззбраенне членаў "Правага сектара" і правесці затрымання. У ведамствах абяцаюць даставіць ўсіх затрыманых у Кіеў "для аб'ектыўнага і непрадузятага расследавання".

Прадстаўнікі сілавых ведамстваў выказалі надзею, што лідар "Правага сектара" Дзмітрый Яраш акажа ўплыў на сваіх прыхільнікаў і пераканае іх скласці зброю.

"У працэсе перамоваў (прыхільнікі "Правага сектара") паведамілі, што гатовыя здацца, калі да іх звернецца Дзмітрый Яраш. Таму СБУ і МУС разлічваюць, што гэты народны дэпутат зробіць усё, каб пераканаць сваіх прыхільнікаў скласці зброю, якую нельга ўжыць там, дзе няма вайны, дзе жывуць выключна мірныя людзі — за тысячу кіламетраў ад зоны АТА", — гаворыцца ў паведамленні.

ichef.bbci.co.uk__news_ws_624_amz_cb844931693ee8c8ce2055bc8d1cebc5.jpeg

У выніку сутыкнення згарэлі некалькі машын

Напярэдадні ў Мукачава адбылося сутыкненне з удзелам прыхільнікаў мясцовага дэпутата і членаў "Правага сектара". Канфлікт скончыўся стральбой, у выніку якой загінулі сама меней два чалавекі, дзевяць чалавек атрымалі раненні.

Па паведамленні пракуратуры, 11 ліпеня ў Мукачава ўзброеныя людзі ў камуфляжнай форме з надпісамі "Правы сектар" "з мэтай размеркавання сфер ўплыву прызначылі сустрэчу мясцовым жыхарам у кафэ", пасля чаго з-за канфлікту пачалася стральба. Па версіі "Правага сектара", прыхільнікі дэпутата Ланьо "паспрабавалі фізічна знішчыць" прадстаўнікоў арганізацыі.

Сам Яраш ў "Фэйсбуку" напісаў, што перакананы, што яго прыхільнікі дзейнічалі ў рамках самаабароны.

Байцы "Правага сектара" распавялі сваю версію перастрэлкі ў Мукачава (відэа)

У ПС свой варыянт учорашніх падзей, які выклаў Мілан Леліч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе www.unian.net.

Па версіі прадстаўнікоў "Правага сектара", дэпутат Міхаіл Ланьо сам выклікаў іх на перамовы, паколькі ПС пачаў перашкаджаць патокам кантрабанды. Яны пагадзіліся. На сустрэчу выехалі 12 чалавек, але на месцы іх чакалі больш за сотню узброеных цітушак Ланьо.

Па словах байцоў, Ланьо на перамовах казаў, што за ім і яго партнёрам, галоўным міліцыянерам Закарпацця Шаранічам, стаіць Медведчук.

Яны заяўляюць, што, пакуль ішлі перамовы, на двух Таётах прыехаў "неапазнаны" спецназ з кулямётамі. Прадстаўнікі "Правага сектара" вырашылі сыходзіць, кінулі дымавую шашку, і ў гэты момант нехта пачаў стральбу, у ПС быў адзін "трохсоты". Далей яны без бою праехалі блокпост.

Пазней, па словах байцоў "Правага сектара", Шараніч даваў ім 40 секунд на здачу, інакш "каюк".

Прадстаўнікі МУС Украіны раней паведамілі аб стабілізацыі сітуацыі ў горадзе

"На мяне па тэлефоне выйшаў камандзір групы заблакаваных у Мукачава байцоў з пазыўным "Лятун" з просьбай звязаць яго з кіраўніцтвам антытэрарыстычнага цэнтра СБУ для перамоваў аб спыненні ўзброенага супрацьстаяння, аказанні дапамогі параненым байцам, — што я і зрабіў неадкладна", — напісаў у "фэйсбуку" пазаштатны саветнік міністра ўнутраных спраў, дэпутат Вярхоўнай рада Антон Герашчанка.

ichef.bbci.co.uk__news_ws_624_amz_f7990d6190ae045c53b2a76679426421.jpeg

У Расіі "Правы сектар" прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй

Прыхільнікі "Правага сектара" зладзілі акцыі пратэсту адразу ў некалькіх гарадах Украіны ў сувязі з падзеямі ў Мукачава.

Мітынгі прайшлі ў Палтаве, Херсоне, Цярнопалі, Днепрапятроўску, Харкаве і Львове.

У Днепрапятроўску больш за 50 прыхільнікаў арганізацыі пікетавалі будынак абласнога ўпраўлення МУС Украіны.

У Львове ля ўваходу ў аблдзяржадміністрацыі з'явіліся намёты, а на трасе, якая вядзе ў Мукачава, устаноўлены блокпосты, каб не даць магчымасць прайсці ваеннай тэхніцы.

Акцыя пратэсту працягвалася і ў адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве, прыхільнікі "Правага сектара" абвясцілі яе бестэрміновай. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

Па паведамленні дэпутата Вярхоўнай Рады Мустафы Найема, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пачаў перамовы з лідарам "Правага сектара" Дзмітрыем Ярашам.