“11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе
Чарговы матарыял каманды InformNapalm.org заснаваны на OSINT-раследаванні, што дэманструе факты ўдзелу выведвальнага падраздзялення 18-й Асобнай матастралковай брыгады (в/ч 27777, месца дыслакацыі Чачня — Ханкала і Калінаўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі ЗС РФ у вайне на Данбасе.

Падчас вывучэння інфармацыі й аналізу старонак сацсетак расійскіх вайскоўцаў з 18-й АМСБр (профілі, фатаальбомы, камэнтары, кантакты, статусы, геаграфічныя пазнакі і г.д.) атрымалася выявіць групу вайскоўцаў-кантрактнікаў са складу роты вайсковай выведкі выведвальнага батальёну гэтага вайсковага злучэння, якія ўлетку-увосень 2014 году прайшлі праз “растоўска-украінскую камандзіроўку”.
У выніку вывучэння інфармацыі ўдалося выявіць відавочныя факты знаходжання і ўдзелу расійскіх выведнікаў у баях на Данбасе. Агульнымі азнакамі, якія паказваюць на тое, што фатаматэрыял расійскіх выведнікаў мае дачыненне да летне-восеньскіх падзеяў на усходзе Украіны з'яўляюцца: белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі, нестатутная форма адзення, шаўроны “наваросіі” і “георгіеўскія стужкі”, таксама замаскаваныя пад “ДНР/ЛНР” узбраенне і тэхніка, частку з якой удалося ідэнтыфікаваць.
Большасьць расійскіх “ветэранаў”-выведнікаў з 18-й АМСБр, якія згаданыя ў нашым матар’яле і якія прайшлі праз леташнюю авантуру Крамля на Данбасе, на цяперашні момант знаходзяцца ў чарговай камандзіроўцы, пра што сведчаць свежыя фатаздымкі з памежных з Украінай раёнаў Растоўскай вобласці. У раследаванні фігуруюць:
1. Аўжынаў Віктар Мікалаевіч (https://vk.com/avzhinov, архіў: https://archive.is/EAMLN), снайпер-выведнік. Нягледзячы на тое, што Аўжынаў выкладвае небагата фатаздымкаў, усё ж, ён скарыстаў з магчымасці пахваліцца ў сваім профілі дзяржаўнай узнагародай — “Медалём Суворава”, рэгістрацыйны нумар 40978, якім ён узнагароджаны паводле указу прэзідэнта РФ ад 24 лістапада 2014 года. У фатападборцы Аўжынава ёсць некалькі групавых здымкаў выведнікаў 18-й АМСБр з Данбаса, у постаці баевікоў і марадзёраў, з белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, з шаўроном “наваросіі”. Сярод “баявых таварышаў” Аўжынава апазнаныя і іншыя фігуранты гэтага раследаваньня (зьвярніце ўвагу на калектыўнае фота на фоне “БТР” з нейкай асобаю ў пінжаку, таксама іншае групавое фота з таварышамі, якія ёсьць у фатаальбомах іншых фігурантаў нашага расьледавання — расійскіх выведнікаў 18-й брыгады).


2. Валодзя Чэмбелееў (https://vk.com/id191365679, архіў: https://archive.is/rK5o8), не гэтак даўно служыў у ПДВ, з 2013 года кантрактнік 18-й матастралковай брыгады. У. Чэмбелееў, мабыць, адзін з самых шчырых фігурантаў гэтага раследавання, дзякуючы яму атрымалася знайсці шэраг цікавых дэталяў.
У фатаальбоме У. Чэмбелеева вельмі шмат фатаздымкаў рознага перыяду, з 2012 года па сённяшні дзень. Найбольш цікавыя фатаздымкі за 2014 — 2015 гг. — гэта паказальныя выступы на месцы дыс лякацыі брыгады ў Чачні, брыгадныя вышкалы, шпацыр у Грозным і шмат іншага. У фатаматар’яле, выкладзеным за ліпень-снежань 2014 года багата фатаздымкаў, якія маюць дачыненне да перыяду ягонай “украінскай камандзіроўкі”, у тым ліку калектыўныя здымкі ў выглядзе “баевікоў наваросіі”, з белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі і з схаванымі тварамі, на фоне баявой тэхнікі, таксама шэраг іншых здымкаў. У. Чэмбелееў гэтаксама, як і ягоны таварыш Аўжанаў, скарыстаў з мажлівасці пахваліцца дзяржаўнай узнагародай — “Медалём Суворава”, рэгістрацыйны нумар 41191, якім ён узнагароджаны паводле указу прэзідэнта РФ ад 1 снежня 2014 года.
3. Аляксей Каровін (https://vk.com/id217518702, архіў: https://archive.is/QCIo3), з'яўляецца кантрактнікам выведроты гэтай брыгады. Нягледзячы на сціплы профіль, Каровін выклаў некалькі эксклюзіўных відэаролікаў, у тым ліку найбольш цікавае відэа з каментаром “Для нашага сябра Хусаінава Дзяніса, які загінуў падчас баявых дзеянняў у с.Навасветлаўка Луганскай вобласці, Украіна. Мы цябе заўжды будзем памятаць…”, выкладзенае 23 лістапада 2014 года (копія: http://youtu.be/Ls0n3_bgb40). Варта зазначыць, што памятны фатаздымак забітага ва Украіне Хусаінава ёсць ў профілях і іншых вайскоўцаў 18-й АМСБр — фігурантаў нашага расьледаваньня.
Заўвага:Імя Дзяніса Хусаінава можна знайсці ў спісе забітых ва Украіне баевікоў палка “ЛНР” “Віцязь” на сайце“Краснадон”. Расіскае вайсковае камандаванне загадзя падстрахавалася, бо перакваліфікавала забітага на Данбасе выведніка ў баевікі, праўда, трохі адтэрмінавала дату ягонай гібелі. У варыянце памятнага відэароліку Дзяніс Хусаінаў д/н 13.01.1981 г. быў забіты 14 жніўня 2014 года, але ў спісе “Краснадона” пазначана, што Дзяніс Хусаінаў загінуў у верасні.
4. Антон Гуд (https://vk.com/antongud, архіў: https://archive.is/KaJA4), кантрактнік выведроты 18-й брыгады, у ягоным фатаальбоме можна знайсці серыю фатаздымкаў, якія маюць дачыненне да анэксіі Крыма і наступнай “ўкраінскай камандзіроўкі” з белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, “георгіеўскімі стужкамі”, шаўронамі “наваросіі” і г.д. У тым ліку зафіксаваныя групавыя фатаздымкі ў форме баевікоў “наваросіі” на фоне вышэйзгаданых танкаў з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых трыкутнікаў і на фоне “БТР-82”. Сярод групаў вайскоўцаў досыць лёгка можна апазнаць фігурантаў раследавання — № 1 В. Аўжынава і № 2 У. Чэмбелеева. Таксама тут ёсць калектыўы фатаздымак на фоне “БТР” з Аўжынавым і асобаю ў пінжаку (гэтае ж фота зь іншага ракурсу фігуруе і ў Аўжынава).
У альбоме А. Гуда зафіксаваны “памятны фатаздымак” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава, а ў відэаальбоме ёсць памятны ролік, прысвечаны Хусаінаву, якім ён падзяліўся ад свайго калегі — фігуранта № 3 А. Каровіна.

5. Раман Аляксееўскі ((https://vk.com/alexeevskih, архіў: https://archive.is/2aWn7), выведнік 18-й АМСБр, ягоны фатаальбом менш інфарматыўны, хаця сярод фатаздымкаў ёсць некалькі фота з шаўронам “наваросіі” і постэрам “я маскаль”, таксама здымкі з шпіталю падчас лекавання. У фатаподборцы Р. Аляксееўскага зноў жа знаходзім “памятнае фота” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава.
6. Ільдар Рынатавіч (https://vk.com/id255900576, архіў: https://archive.is/jmDE4), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзялення 18-й брыгады з 2011 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сведчыць сьціплая фатападборка, у тым ліку ёсць ужо знаёмы нам калектыўны фатаздымак на “БТР”, які быў зафіксаваны ў фігурантаў — № 1 В.Аўжынава і № 4 А.Гуда. Таксама ў Ільдара Рынатавіча фігуруе “памятнае фота” забітага на Данбасе таварыша Дзяніса Хусаінава.
7. Раман Рарокін (https://vk.com/id207467385, архіў: https://archive.is/Q7tW3), вайсковец-кантрактнік выведпадраздзялення 18-й брыгады з 2013 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сведчыць фота, выкладзенае ў лютым 2015 года з каментаром “2 жніўня) едзем з мяжы))) выведвальная рота)”, дзе таксама ёсць і іншыя выведнікі, у тым ліку фігурант № 1 В.Аўжынаў.
8. Міхаіл Сінішын (https://vk.com/id256613800, архіў: https://archive.is/SOMuN), вайсковец-кантрактнік выведпадраздзялення 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе. Сярод фатаздымкаў М.Сінішына можна знайсці шмат цікавых фота, у тым ліку і з месца базавання брыгады і з “украінскай камандзіроўкі 2014” з ужо вядомымі асобамі (фігурант №1 В.Аўжынаў). Найбольш цікавыя фатаздымкі выкладзеныя ў чэрвені-жніўні 2014 года, сярод іх фота ў складзе “квартэту” выведнікаў у амплуа баевікоў “наваросіі” з камэнтаром “пад с. Валнохіна” (без сумневу, маецца на ўвазе Валнухіна — сяло ў Лутугінскім раёне Луганскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтар Валнухінскай сельскай рады).
9. Стас Смалякоў (https://vk.com/id269651666, архіў: https://archive.is/zlMcs), вайсковец-кантрактнік выведпадраздзялення 18-й брыгады. С.Смалякоў зьяўляецца ўдзельнікам летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе, пра што сьведчыць шэраг фатаздымкаў, у тым ліку фота на тле “БТР”, фатаздымкі з гэтай жа сэрыі зафіксаваныя ў фатаальбоме фігуранта №2 У.Чэмбелеева.
10. Віталь Віктаравіч (https://vk.com/id269831672, архіў: https://archive.is/T9tt8), вайсковец-кантрактнік выведпадраздзялення 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскіх баёў на Данбасе. Сярод фатаздымкаў Віталя Віктаравіча можна знайсці некалькі фота з нарукаўнай белай павязкай, маскай і іншымі азнакамі байца “наваросіі”, у тым ліку фатаздымкі на “БТР” з той жа серыі, што і ў фігуранта №2 У.Чэмбелеева.
11. Андрэй Гульцяеў (https://vk.com/id24086308, архіў: https://archive.is/fSksO), вайсковец-кантрактнік выведпадраздзялення 18-й брыгады, які прайшоў праз летне-восеньскую “украінскую камандзіроўку”. Сярод фатаздымкаў А.Гульцяева можна знайсці фота з месца дыслакацыі брыгады, таксама шэраг групавых фатаздымкаў перыяду “данбаскай камандзіроўкі” з характэрнымі нарукаўнымі павязкамі і іншымі адзнакамі баевікоў “наваросіі”, таксама баявой тэхнікай са згаданымі вышэй тактычнымі знакамі ў выглядзе белых трыкутнікаў. Збольшага, фота з той жа серыі здымкаў, якія фігуруюць у фатаальбоме У.Чэмбелеева. Сярод групавых фатаздымкаў фатаальбому А.Гульцяева без адмысловай працы можна апазнаць фігурантаў раследаваньня — №1 В.Аўжынава і №2 У.Чэмбелеева.
Цалкам матэрыялы расследавання можна паглядзець па спасылцы.