Чарговы "гуманітарны канвой" з Расіі прывёз на Данбас сцягі сепаратыстаў
30 ліпеня на Данбас прыйшоў чарговы "гуманітарны канвой" з Расіі.

Праз мяжу з Расіі ва Украіну былі ўведзеныя 52 аўтамабілі гэтага канвою. На 44 грузавіках былі намаляваныя расійскія сцягі, паведамляе Радыё "Свабода",
У адным з грузавікоў назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе выявілі сцягі так званых "Наваросіі" і "Луганскай народнай рэспублікі". Таксама ў канвоі прыбылі матэрыялы да "Дня ведаў Наваросіі".