Не забудзем — не даруем!

“Не забудзем, не даруем!” — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.

У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.

Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.

Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.

  • Грамадства
  • 05-08-2021
  • Аксана Колб
Dzmitryj dzmitryeu logo 1 logo 1 logo

Дзмітрый Дзмітрыеў: Жнівень–2020 змяніў мяне — цяпер стала значна цікавей жыць

Па іроніі лёсу, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, а цяпер — фотакор НЧ Дзмітрый Дзмітрыеў, у 2020 годзе сустрэўся са шмат якімі сваімі калегамі. І ў Партызанскім, і ў Савецкім РУУС. Экс-калегі з Савецкага РУСС забралі яго машыну нібы на праверку. А 9 жніўня з Партызанскага РУУС яго адвезлі на Акрэсціна, адтуль жа ён паехаў на 10 сутак пасля затрымання 1 лістапада. 

  • Грамадства
  • 15-04-2021
21 uladzimir e1618329412412

«Кожны хацеў ударыць — атрымлівалі ад гэтага асалоду»

Самае страшнае было, калі Уладзімір пачуў голас, падобны да голасу ўласнага сына. Мужчына ведаў, што сын таксама выходзіў на вуліцу і мог быць затрыманы. З болем і жахам Уладзімір згадвае момант, калі пачуў гукі збіцця хлопца і крыкі, якія здаваліся сынавымі... Яшчэ адна гісторыя праекту «Мне яшчэ пашанцавала» на «Белсаце», прысвечанага пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.

  • Грамадства
  • 09-03-2021
  • НЧ
Bus 3

«Можа, мяне ўдарылі дубінкай? Як потым аказалася, гэта быў стрэл»

11 жніўня Дзмітрый адправіўся ў цэнтр горада — выказаць нязгоду з вынікамі выбараў, дапамагчы пратэстоўцам і проста на свае вочы ўбачыць тое, што адбываецца. Вярнуцца дадому было не наканавана: разбіўшы яго аўтамабіль, адзін з амапаўцаў стрэліў яму ў спіну. Пасля месяца ў бальніцы Дзмітрый даведаўся пра яшчэ адну кулю ў сваім целе. Другая аперацыя прайшла за мяжой, дзе зараз і знаходзіцца герой гэтай гісторыі.

  • Грамадства
  • 04-03-2021
Anja 14022122 130221

«Мне не дазволілі узяць акуляры – у мяне дрэнны зрок, але супрацоўнікі казалі: «Суке не положено читать»

Ганна Лепяшкевіч – 23-гадовая дзяўчына, якая працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На чатыры жнівеньскія дні яна быццам змяніла дзейнасць: ператварылася з музыкі ў актрысу. Здавалася, што дзяўчына знаходзіцца ў фільме пра вайну: людзей гвалтуюць, усюды кроў і холад. І фашысты — не немцы, а свае, беларусы, свае абаронцы народа і краіны. Толькі вось здымкі не спыняліся і акцёры не адпачывалі.

Больш цікавага на «Новым Часе»: