Усім турэцкім навукоўцам забаранілі выезд з краіны
Турэцкім навукоўцам забаронена выязджаць за межы краіны да асобага паведамлення. Забарона рушыла ўслед за няўдалым ваенным пераваротам, што выклікаў шырокамаштабную чыстку ў дзяржструктурах.
Савет па вышэйшай адукацыі ў Турцыі забараніў ўсім навукоўцам выязджаць за межы краіны. Пра гэта паведаміла дзяржаўная тэлекампанія TRT, перадае Reuters.