Выбух на вяселлі ў Турцыі зладзіў падлетак

Выканаўцам тэракту на вяселлі ў Газіянтэпе, у выніку якога загінуў 51 чалавек, быў смяротнік 12-14 гадоў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Фота: AFP

Фота: AFP


Эрдаган паўтарыў, што папярэднія дадзеныя паказваюць на падрыхтоўку выбуху баявікамі «Ісламскай дзяржавы» (арганізацыя прызнана тэрарыстычнай і забароненая ў шэрагу краін). Раней ён ужо паказваў на ІД як на магчымых арганізатараў тэракту.
У выніку выбуху загінуў, згодна з прыведзеных Эрдаганам дадзеных, 51 чалавек, 69 атрымалі раненні. 17 з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Раней паведамлялася пра 50 загінулых.
Паводле meduza.io