Выбух у турэцкім горадзе Газіянтэпе: больш за 50 чалавек загінулі

У турэцкім горадзе Газіянтэпе на поўдні краіны адбыўся выбух, у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек, больш за 90 атрымалі раненні.

Улады лічаць, што выбух здзейсніў смяротнік. Фота: AFP

Улады лічаць, што выбух здзейсніў смяротнік. Фота: AFP


Паведамляецца, што выбух адбыўся падчас вяселля, калі ўдзельнікі ўрачыстасці выйшлі весяліцца на вуліцы горада. Улады мяркуюць, што напад здзейсніў смяротнік.
«Мы рашуча асуджаем гэтую жорсткую тэрарыстычную атаку і тых, хто яе здзейсніў», — гаворыцца ў заяве губернатара правінцыі Газіянтэпе.
Горад Газіянтэпе знаходзіцца прыкладна ў 60 км на поўнач ад сірыйскай мяжы. У ім жывуць у асноўным курды.Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі, на поўначы Сірыі, акурат на поўдзень ад Газіянтэпе, цяпер ідуць баі паміж курдскімі ўзброенымі фармаваннямі і баявікамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» (забароненая ў шэрагу краін).
У Турцыі ўжо выказваюцца здагадкі, што гэты выбух маглі здзейсніць баевікі ІД.
Раней у суботу прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў, што Анкара мае намер граць больш актыўную ролю ў працэсе спынення ваеннага канфлікту ў Сірыі.
Паводле bbc.com