У турэцкім горадзе Газіянтэпе адбыўся выбух, загінуў паліцэйскі
На паўднёвым усходзе Турэччыны, у горадзе Газіянтэпе паблізу сырыйскай мяжы, 1 траўня раніцай адбыўся выбух каля паліцэйскага ўчастка.
Як паведамляе AFP са спасылкай на кіраўніка мясцовай адміністрацыі, загінуў адзін паліцыянт, яшчэ 13 чалавек атрымалі раненьні. Сярод пацярпелых — дзевяць паліцыянтаў.
Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, выбухоўка была закладзена ў аўтамабіль. Пасьля выбуху была чутная страляніна.
Паводле svaboda.org