Ісламская дзяржава ірвецца да турэцкай мяжы

Джыхадысты захапілі новыя тэрыторыі ў раёне Алепа.

Здымак Reuter

Здымак Reuter


Пра гэта паведаміла Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека.

Баевікі ІД захапілі на днях шэсць вёсак на поўнач ад Алепа. Дзякуючы гэтаму, яны амаль атачылі паўстанцаў, якія бароняць горад Марэа, непадалёк сірыйска-турэцкай мяжы.

Сілы джыхадыстаў падышлі да горада Азаз у 6 кілямэтрах ад мяжы з Турэччынай. У горадзе знаходзяцца дзесяткі тысяч уцекачоў. Калі кааліцыя ня зможа стрымаць сілы ІД, паўстанцы застануцца без дапамогі, якую яны атрымлівалі з Турэччыны, паведамляе агенцтва Reuter.

Магчыма гэта спроба ІД стрымаць штурм сваёй сталіцы Ракі, які абвясцілі паўстанцы у кааліцыі з курдамі.
Паводле беларускай службы Польскага радыё