Сірыйская апазыцыя выходзіць з мірных перамоваў
Кіраўнік сірыйскага апазіцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш заявіў пра адстаўку з-за правалу мірных перамоваў, якія адбываліся пад эгідай ААН.
![Кіраўнік сірыйскага апазіцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш (у цэнтры) Кіраўнік сірыйскага апазіцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш (у цэнтры)](/img/v1/userfiles/images/89c9d8b2_9152_4cd8_ad2d_68ea6775dbb2_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік сірыйскага апазіцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш (у цэнтры)
Паводле яго слоў, гэтыя перамовы не прынеслі палітычнага ўрэгулявання і не палегчылі цяжкага становішча сірыйцаў у заблакаваных раёнах.
Вярхоўны камітэт па перамовах яшчэ ў красавіку прыпыніў удзел у дыялогу ў Жэневе з урадавай дэлегацыяй Сірыі. Дата аднаўлення перамоваў не была вызначаная.
Махамед Алуш дадаў, што дыялог з'яўляецца «пустым марнаваннем часу», пакуль сірыйскі ўрад не выяўляе гатоўнасці да «сур’ёзных перамоваў».
У лютым у Сірыі абвясцілі пра дасягненне дамоўленасцяў аб перамір’і, але паведамленне пра баявыя дзеянні ў гэтай краіне працягваюць паступаць. Грамадзянскі канфлікт, які перарос у поўнамаштабную вайну, пачаўся ў Сірыі ў 2011 годзе.