У Турцыі арыштавалі 283 ахоўніка прэзідэнта Эрдагана

Улады Турцыі арыштавалі 283 члена прэзідэнцкай гвардыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, якія падазраюцца ў датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту.

Рэджэп Таіп Эрдаган

Рэджэп Таіп Эрдаган


Гвардыя, якая складаецца з па меншай меры 2500 ваенных, дыслакаваная ў прэзідэнцкім палацы ў Анкары.
Па дадзеных тэлеканала CNN Turk, улады выпусцілі ордэры на арышт 300 чалавек, пакуль затрымаць паспелі тых, хто знаходзіўся ў сталіцы.
Раней віцэ-прэм'ер Турцыі Нурэцін Джаніклі распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што арышты і звальненні каля 60 тысяч чалавек пасля бунту былі толькі "верхавінай айсберга", і паабяцаў, што арыштаў будзе яшчэ больш.
Сярод звольненых і затрыманых больш за 9 тысяч паліцэйскіх, 3 тысячы суддзяў і 6 тысяч вайскоўцаў, а таксама настаўнікі і дэканы універсітэтаў.
Напярэдадні Турцыя таксама вырашыла часова прыпыніць дзеянне Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў у сувязі з надзвычайным становішчам у краіне.
Пры гэтым прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган не выключае магчымасці ўвядзення смяротнага пакарання ў краіне, каб завадатары бунту "паплаціліся за зробленае".
Узброены мяцеж пачаўся ў Турцыі познім вечарам 15 ліпеня. Група ваенных заявіла, што бярэ кіраванне краінай у свае рукі, каб забяспечыць выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян. Да раніцы турэцкаму ўраду ўдалося цалкам аднавіць кантроль над сітуацыяй у краіне.
Колькасць ахвяр сутыкненняў у Турцыі ў ходзе няўдалага ваеннага перавароту склала па меншай меры 232 чалавекі.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі