У нападзе на аэрапорт Стамбула западозрылі грамадзяніна Расіі

Адным з трох тэрарыстаў, якія ўчынілі напад на аэрапорт Стамбула, быў грамадзянін Расіі, выхадзец з Дагестана. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet. Паводле яе даных, двое іншых смяротнікаў — грамадзяне Узбекістана і Кіргізіі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не паступала.

isl.jpg

Раней у турэцкіх СМІ з'явілася інфармацыя, згодна з якой да тэракту можа быць датычны выхадзец з Чачні па імі Асман Вадзінаў.
Турэцкая паліцыя 30 чэрвеня правяла серыю рэйдаў, у час якіх былі затрыманыя 13 падазраваных у датычнасьці да тэракту ў аэрапорце. У ліку затрыманых — трое замежнікаў.
Напад на стамбульскі аэрапорт імя Атацюрка быў здзейснены ўвечары 28 чэрвеня. Трое смяротнікаў адкрылі агонь па ахоўніках і пасажырах, а затым прывялі ў дзеянне бомбы. У выніку тэракту, паводле апошніх звестак, загінулі 42 чалавекі. 239 чалавек атрымалі раненні. Турцыя ўсклала адказнасць за напад на «Ісламскую дзяржаву».
Паводле Meduza.io