151 год таму Альфрэд Нобэль вынайшаў дынаміт

Дынаміт быў вынайдзены ў парыжскай лабараторыі выпадкова, пры нагодзе іншых эксперыментаў Нобеля з выбуховымі матэрыяламі.

c58dfebe_0fe6_4d8d_a291_654b98343031.file

Альфрэд Нобель. Фота Public Domain

151 год таму была вынайдзеная выбуховая сумесь, якая аказала вялізны ўплыў на ход сусветнай гісторыя. Гаворка ідзе пра дынаміт, які адыграў аграмадную ролю не толькі ў тэатрах ваенных дзеянняў, але і ў мірным жыцці, аблягчаючы працу гарнякоў і геолагаў.

Шведскі навуковец і прамысловец Альфрэд Нобэль адкрыў дынаміт на Новы год — гэта здарылася 1 студзеня 1867 году.

Альфрэд заўсёды цікавіўся выбуховымі рэчывамі, асабліва нітрагліцэрынам. Гэта была небяспечная субстанцыя, пра што сведчыць адзін з фактаў. У выніку аднаго эксперыменту з трынітратам гліцэрыну ў верасні 1864 году адбыўся выбух. Аварыя забрала жыцці некалькіх чалавек, у тым ліку і малодшага брата Эміля. На момант катастрофы маладому чалавеку ледзь споўнілася 20 гадоў. І ён вырашыў вынайсці актыўнае рэчыва, якое мінімізавала небяспеку выбуху нітрагліцэрыну.

Швед паходзіў з вядомай і багатай сям’і, якая часта мяняла месца пражывання. Пры гэтым бацька Альфрэда паходзіў з беднай сялянскай сям’і, а грошы зарабіў сваімі рукамі і галавой.

Прапануем фрагмент перадачы Польскага радыё з 1975 году, прысвечанай Альфэду Нобэлю, якую падрыхтавала журналістка Крыстына Жэброўска.

Крыстына Жэброўска распавяла:

— Як бацька Нобэля, так і яго браты былі ўсебакова развітымі тэхнічна людзьмі. Бацька Імануэль Нобель шмат гадоў жыў у Расіі, дзе быў уладальнікам некалькіх заводаў, на якіх, у прыватнасці, вырабляліся рухавікі для царскіх параходаў. Яго прозвішча стала вядома ў гады Крымскай вайны, калі Нобель-старэйшы стварыў і паставіў міннае поле, якое загараджвала шлях у Пецярбург каля вусця Нявы.

Ужо ў Расіі малады Альфрэд вынайшаў некалькі рэчаў, але найбольш ён, як і яго бацька, захапляўся выбуховымі субстанцыямі. Неўзабаве пасля Крымскай вайны сям’я Нобеляў пакінула Расію і пасялілася ў Парыжы, дзе энергічныя шведы адкрылі некалькі прадпрыемстваў. І менавіта тут у 1867 годзе Альфрэд Нобель перажыў вялікі дзень.

Дарэчы, дынаміт быў вынайдзены ў парыжскай лабараторыі выпадкова, пры нагодзе іншых эксперыментаў Нобеля з выбуховымі матэрыяламі.

Альфрэд Нобель атрымаў таксама поспех у распрацоўцы прыбораў гаспадарчага прызначэння: халадзільнага апарата, паравога катла, газавай гарэлкі, барометра, вадамера. Хімік зрабіў 355 вынаходніцтваў у галіне біялогіі, хіміі, оптыкі, медыцыны, металургіі. Ён таксама першы распрацаваў хімічны склад штучнага шоўку і нітрацэлюлозы.

І хоць ідэя, якой ён кіраваўся пры працы над выбуховымі рэчывамі, была мірнай, то ў прэсе навукоўца называлі «каралём забойстваў», «мільянерам на крыві», «спекулянтам выбуховай смерцю». Такое стаўленне да вучонага хвалявала яго і ледзь не зламала яго.

Альфрэд Нобель пражыў халасцяком, у яго не было жонкі. Памёр навуковец у 1896 годзе ў Італіі.

У 1893 году Альфрэдам Нобелем было складзенае першае завяшчанне, у якім гаварылася, што значная частка капіталу навукоўца павінна быць перададзеная пасля яго смерці Каралеўскай акадэміі навук Швецыі. На перададзеную суму меркавалася адкрыць фонд, які штогод будзе пералічваць узнагароду за адкрыцці.

Пры гэтым па 5% ад спадчыны Нобель завяшчаў Стакгольмскаму ўніверсітэту, Стакгольмскай бальніцы і Каралінскаму медыцынскаму ўніверсітэту.

Валеры Саўко, www.radyjo.net