75 гадоў таму пачалося Варшаўскае паўстанне

Паводле палітычнага разліку Іосіфа Сталіна, было карысна знішчыць Варшаўскае паўстанне.

paust.jpg

1 жніўня 1944 года ў 17.00 выбухнула Варшаўскае паўстанне. Падполле Варшавы выйшла на паверхню і распачало баі за ключавыя аб’екты ў горадзе. Варшаўскае паўстанне стала апошняй надзеяй палякаў на адраджэнне незалежнай дзяржавы. Трагічны лёс барацьбітоў за незалежнасць Польшчы ўвасобіўся ў гісторыі Варшаўскага паўстання, якое было крывава здушана. Сёння разам з кіраўніком Аддзелу гісторыі Музея Варшаўскага паўстання доктарам гістарычных навук Анджэем Завістоўскім мы прыгадваем тыя вусцішныя падзеі.
— Спадар прафесар, у якіх гістарычных акалічнасцях выбухнула Варшаўскае паўстанне?
Варшаўскае паўстанне было часткай вялікага стратэгічнага плану, паводле якога, Польшча павінна была аднавіць незалежнасць. Здабыць незалежнасць у такіх геапалітычных умовах, калі вораг Польшчы ў 1939 раптам стаў саюзнікам нашых саюзнікаў, гаворка ідзе пра СССР. Такі стан рэчаў абсалютна змяняў геапалітычныя ўмовы паўстання.
На працягу доўгага часу, польская падпольная дзяржава рыхтавалася да агульнанацыянальнага паўстання, якое павінна было распачацца ў момант, калі Рэйх пачне прайграваць вайну і адначасова на тэрыторыю Польшчы пачнуць уваходзіць войскі саюзнікаў (Вялікабрытаніі, пазней ЗША). Так план выглядаў першапачаткова.
Сітуацыя змянілася, калі Савецкі Саюз з нямецкага боку перайшоў на бок саюзнікаў і адпаведна ўжо Чырвоная Армія, а не саюзнікі, пачалі ўваходзіць у Польшчу. Гэта стала прычынай маштабнай аперацыі, якая называлася ’’Бура’’. План ’’Бура’’ — гэта серыя лакальных паўстанняў, якія пачыналіся перад надыходам савецкіх войскаў. У тылах гітлераўцаў адбываліся паўстанні, і кіраўніцтва савецкай арміі карысталася гэтым. Аперацыя ’’Бура’’ скончылася фіяска, бо пасля пераможных баёў з немцамі, савецкія салдаты пазбаўлялі зброі жаўнераў Арміі Краёвай.
План паўстання ў Варшаве быў канцавой спробай заявіць, прадэманстраваць жаданне аб захаванні Польшчай незалежнасці, поўнай незалежнасці.
— Як праходзіла паўстанне? Як паўстанне выглядала з боку вайсковай тактыкі і стратэгіі?
Варшаўскае паўстанне — гэта найвялікшая бітва польскай зброі падчас Другой сусветнай вайны. Абарона Польшчы ад ІІІ Рэйху і Савецкага Саюзю ў верасні 1939 года працягвалася 36 дзён. Паўстанне ў Варшаве доўжылася 63 дні, плюс некалькі дзён на выхад баявых адзінак з гораду. Гэта быў небывала мілітарны высілак.
Прыкладна з сярэдзіне ліпеня 1944 года Армія Краёва чакала моманту, калі савецкі танкі з’явяцца на прадмесцях Варшавы. Паўстанне ў Варшаве павінна было паўтарыць сцэнар крыху меншых але падобных акцый. То-бок партызанскія атрады Арміі Краёвай павінны былі распачаць атаку на адступаючыя нямецкія войскі. Тады здавалася, што гэта пытанне адносна кароткага часу. Летам 1944 года праз Варшаву праходзілі разбітыя нямецкія падраздзяленні. Вермахт абсалютна не выглядаў, як пераможнае войска, наадварот, гэта была разбітая, дэмаралізаваная армія, якая прыхапкам імкнулася да сваёй тэрыторыі.
Інфармацыя аб тым, што танкі Чырвонай арміі з’явіліся пад Варшавай прыйшла ў апошні дзень ліпеня. Кіраўніцтва Арміі Краёвай распаўсюдзіла загад, паводле якога паўстанне распачнецца 1 жніўня ў 17.00.
Паўстанне мелася працягвацца некалькі дзён. За гэтыя некалькі дзён Чырвоная Армія павінна была ўвайсці ў горад і дабіць нямецкія часткі. У сваю чаргу легетымныя ўлады Польшчы павінны былі з’явяцца тут, як сапраўдныя гаспадары гэтай зямлі. Разлічвалі на тое, што паўстанне будзе працягвацца некалькі дзён, а яно заняло 63 дні.
Цягам двух месяцаў паўстанцаў выпіхвалі з розных участкаў, мардуючы цывільных жыхароў, паўстанцаў. Немцы дом за домам, квартал па квартале мардавалі жыхароў Варшавы, яны зачышчалі горад. Так працягвалася да позняй ночы 2 кастрычніка, пакуль не было падпісанае перамір’е аб спыненні ваенных дзеянняў у Варшаве. Фактычна, гэты акт завершыў Варшаўскае паўстанне капітуляцыяй.
Ёсць пытанне, якое надзвычай цікавіць жыхароў былога СССР. Асабліва тых, хто выхоўваюся на савецкіх міфах пра Чырвоную Армію. Чаму армія вызваліцельніца не прыйшла на дапамогу паўстанцам Варшавы?
Значная частка Варшавы, прыкладна некалькі дзясяткаў адсоткаў тэрыторыі гораду былі вызваленыя імі яшчэ ў сярэдзіне верасня. Знаходзячыся ў той частцы гораду, салдаты назіралі за баямі, якія праходзілі ў некалькіх сотнях метраў ад іх пазіцый. Можна сказаць, што Чырвоную Армію і месцы баёў у Варшаве разлучалі тры трамвайныя прыпынкі. Факт у тым, што між імі працякала рака.
Чырвоная Армія затрымалася ўздоўж Віслы паводле загаду Сталіна. Але войска Сталіна ня толькі затрымаліся з таго боку Віслы, яны пастаянна падавалі надзею залітай крывёй Варшаве.
Кіраўніцтва арміі Краёвай не мела беспасярэдніх кантактаў з камандаваннем Савецкай Арміі. Аднак, у ліпені прэм’ер Мікалайчык прыляцеў у Маскву намагаючыся нейкім чынам выправіць сітуацыю.
Сталіну было на руку задушэння Варшаўскага паўстання. Не яго сродкамі была знішчаная большая частка самай вялікай еўрапейскай падпольнай арміі.
Адметным з’язляецца тое, што Іосіф Сталін штучна працягваў агонію гораду. Калі ў стаўку савецкага галоўнакамандуючага паступала інфармацыя, што паўстанцы гатовыя скалаці зброю, Сталін загадваў падраздзяленням Чрвонай Арміі падысці да самага берагу Віслы. Таксама на працягу двух месяцаў ён забараняў самалётам саюзнікаў прызямліцца на тэрыторыі, занятай савецкімі салдатамі. Аднак, калі паўстанне пачало прайграваць, Сталін пагадзіўся на гэта і аж 100 самалётаў саюзнікаў прызямліліся і аказалі дапамогу паўстанцам. Паводле яго палітычнага разліку, было карысна знішчыць Варшаўскае паўстанне.
Варшаўскае паўсатнне стала адной з самых крывавых старонак сучаснай польскай гісторыі, паводле розных падлікаў падчас яго загінула да 200 тысяч чалавек.
Пра гісторыю адчайнага памкнення палякаў да незалжнасці, пра гшсіторыю Варшаўскага паўстання расказваў гісторык, адзін з кіраўнікоў Музэю Варшаўскага паўстання Анджэй Завістоўскі.
Паводле Польскага радыё