Вяртанне іўдзейскай спадчыны ў Ізабеліне

Яскравы прыклад, як невялікая грамадская ініцыятыва аднаўляе гістарычную спадчыну беларускага мястэчка.

67326387_2530032683674044_3226110894219984896_n.jpg

Сёлета з 12 па 25 ліпеня адбыўся першы валанцёрскі летнік «Ізабелін – 2019», ініцыяваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Мястэчка Ізабелін, што на Ваўкавышчыне, – адзін з яскравых прыкладаў поліканфесійнасці Беларусі, а могілкі – яўнае сведчанне гэтага, бо габрэйскія, каталіцкія, праваслаўныя ды пратэстанцкія пахаванні месцяцца на адной лініі. Нібы тыповая беларуская вёска, але з якой гісторыяй. Таму захаванне гістарычнай памяці ў дадзенай мясцовасці даволі важная і грунтоўная праца.
Першыя крокі па аднаўленню габрэйскіх могілак былі зробленыя яшчэ ў мінулым годзе, калі на працягу некалькіх дзён прайшла талака: прыборка могілак, ачыстка ды апісанне мацэваў. У гэтым годзе на працягу двух тыдняў супольнымі высілкамі выкананая значная частка працы.


Пад кіраўніцтвам Юрася Меляшкевіча і Віталя Амяльковіча валанцёрамі Таварыства аховы помнікаў, моладдзю Ізабелінскай і Падароскай каталіцкай парафіі расчышчана большая частка тэрыторыі іўдзейскіх могілак, прыбраныя сутарэнні сінагогі ў Ізабеліне, Антонам Астаповічам поўнасцю зроблена праца па складанню азімутальнага плана іўдзейскіх і пратэстанцкіх могілак.
Але летнік не абмяжоўваўся адной працай, штодзень удзельнікаў чакала насычаная праграма. На аграсядзібу «Зялёны Дуб» (в.Падароск), дзе жылі валанцёры, завіталі выбітныя культурніцкія і грамадскія дзеячы
Удзельнікі летніка праслухалі цікавыя лекцыі ад Антона Астаповіча, Алеся Краўцэвіча, Таццяны Пятровай, Генадзя Семянчука, Малгожаты Кажанеўскай, дзякуючы Андрэю Коласу пабачылі будучую экспазіцыю музея ў маёнтку Падароск, непаўторна правялі час пад спевы Віктара Шалкевіча ды скончылі літартурнай імпрэзай Уладзіміра Арлова.  
Арганізатары паведамляююць, што плануецца яшчэ адзін летнік у наступным годзе. Вялікая падзяка усім удзельнікам за дапамогу! Асаблівая ўдзячнасць Маёнтку Падароск, Ізабелінскаму сялькаму, КСУП "Мацвееўцы" і Падароскаму лясніцтву. Асобна дзякуем ксяндзу пробашчу Ізабелінскага Петрапаўлаўскага касцёла айцу Генадзю і яго парафіянам!
Сачыце за навінамі ў сацсетках:https://www.facebook.com/tavarystva/https://www.facebook.com/izabelinsynagogue/
Фота: Юрась Меляшкевіч, Антон Астаповіч