Баравы: Вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася

Канстанцін Баравы, прадпрымальнік і палітык, старшыня палітычнай партыі «Западный Выбор»



borovoy1.jpg

У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я прадугледжваў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Сёння я сцвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася.

1. Увод войскаў у Сірыю — гэта не толькі casus belli — нагода да вайны. Гэта паўнавартасная аб'ява вайны ЗША і кааліцыі дзяржаў, ўступленне ў вайну на баку суперніка кааліцыі і суперніка сірыйскай апазіцыі.

2. Пасланыя ў Сірыю войскі і па складзе (здраднікі з Украіны) і па рыштунку —гэта войскі не для вядзення вайны, а для яе аб'явы, для правакацый, для «дэманстрацыі сцяга». Пуціну патрэбен casus belli, але не вайна.

3. Пуцін добра разумее, што што б ён ні рабіў, ЗША ні ў якім выпадку не пойдуць на ваеннае супрацьстаянне. У ЗША цяпер не прэзідэнт, а лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

4. Няма сумненняў і ў тым, што Пуцін у сваёй упэўненасці ў слабасці ЗША абапіраецца на актыўную рэзідэнтуру і лабісцкія структуры, якія ўплываюць на тыя рашэнні, якія ЗША прымаюць на самым высокім узроўні. Без гэтага ён не вёў бы сябе так адвязна.

5. Перамовы паміж міністрамі абароны ЗША і Расіі аб прадухіленні сутыкненняў — вартая жалю спроба ЗША не прызнаваць факту ўступлення Расеі ў вайну.

6. Заключаць «пагадненні» на ўзроўні міністраў абароны з чалавекам, які не выконвае міжнародныя падпісаныя і ратыфікаваныя парламентамі пагадненні — азначае адлюстроўваць, імітаваць наіўнасць.

7. Гэта «пагадненне» будзе парушана Пуціным пры першай жа магчымасці і абвінавачаныя ў парушэнні будуць менавіта ЗША. Таму што Пуціну патрэбна сапраўды паўнавартасная нагода да вайны. Для гэтага ён не пашкадуе сотні жыццяў расійскіх салдат. Не ўпершыню.

8. Сапраўдная мэта Пуціна — не вайна, а такая перадваенная напружанасць, якая прымусіць ЗША пайсці на маштабныя перамовы. Цяперашні прэзідэнт зробіць усё магчымае ў гэтай сітуацыі, каб не пачаліся ваенныя дзеянні. Гэта значыць пагодзіцца на перамовы ў любым фармаце. І загадзя гатовы будзе на саступкі Пуціну.

9. Зразумелыя патрабаванні Пуціна, якія ён выкаціць на такі мірнай канферэнцыі-перамовах: Крым — наш, Сірыя — наш, Іран — наш, спыніць усялякія санкцыі, аказаць фінансавую дапамогу Расіі, паважаць інтарэсы Расіі ў свеце. Параненае Абамай самалюбства і маніякальнае імкненне «рэгіянальнага лідэра» Пуціна да ўдзелу ў сусветнай палітыцы павінна быць на яго думку на такой канферэнцыі задаволена. Апынуцца за адным сталом з усімі сусветнымі лідэрамі, якія будуць выслухоўваць яго ультыматумы, яго галоўная мэта.

Што рабіць? Выбар невялікі. Можна рыхтавацца да доўгага і бясплоднага гандлю, які будзе падагравацца маленькімі і вялікімі правакацыямі ў Сірыі і Украіне. На нейкія саступкі Пуцін пойдзе. Але сама такая канферэнцыя будзе аплявухай ўсёй сусветнай супольнасці. Затое апраўдаецца Нобелеўская прэмія міру.

Пуціна будзе падціскаць эканамічная сітуацыя ў Расіі, размеркаванне прадуктаў па картках. Але затое народу будзе ясна, што ў эканамічных праблемах вінаваты не геній эканамічнага ўпраўлення Пуцін, а ваенны правакатар Абама, які будуе падкопы супраць Расеі. Патрабаванні расчахліць ядзерныя ракеты будуць паўсюднымі. Спалучэнне «вайна і карткі» стане матываваным.

У Абамы, які ні ў якім разе не захоча выкарыстоўваць узброеныя сілы ЗША ні ў якім канфлікце, відаць, застаецца адзінае выйсце — пастаўкі ўзбраення Украіне. Ужо не толькі абарончага, але і наступальнага. Узброеныя сілы Расеі на самай справе не гатовыя ні да якога рэальнага ваеннага канфлікта. Пачатак аперацыі узброеных сіл Украіны па вызваленні Данбаса і Крыма моцна астудзіць запал Пуціна. Але канфідэнты і рэзідэнты Пуціна, мабыць, пераконваюць яго, што Абама не вырашыцца і на гэта.

Ну, тады: Крым — наш, Сірыя — ваш.

Застаецца толькі адно пытанне: што на самой справе варта было б зрабіць амерыканскаму прэзідэнту ў гэтай сітуацыі?

1. Даць ваенны адпор Пуціну ў Сірыі і Украіне — неадкладны, хуткі і вельмі эфектыўны.

2. Заняцца праблемамі амерыканскіх спецслужбаў, вызваліўшы іх ад уплыву пуцінскай агентуры.

Паводле: Newsader