Беларусы будуць прадаваць у Расію Peugeot 508
Французскі аўтаканцэрн PSA Peugeot Citroen прыняў рашэнне пашырыць мадэльны шэраг, пастаўлены на канвеер завода «Юнісон» у Мінску. Цяпер, акрамя Partner, 301 і 3008, прадпрыемства выпускае седан 508.
Аўтамабіль прызначаны для продажу на ўнутраным рынку і для экспарту, у тым ліку і ў Расію, піша партал Колеса.ру.
«Мы можам задаволіць і патрэбнасці ўнутранага рынку, і пастаўляць прадукцыю на экспарт», — заявіў дырэктар заводу «Юнісан» Зміцер Ягораў. Паводле яго слоў, кампанія PSA Peugeot Citroen мае намер прасоўваць прадукцыю беларускай зборкі ў Расіі. Зараз мінскае прадпрыемства плануе выйсці на магутнасць 20 тысяч аўтамабіляў у год.
Пярэднепрывадны седан бізнес-класа Peugeot 508 абсталёўваецца бензінавым рухавіком аб’ёмам 1,6 літра, магутнасцю 150 л.с., які камплектуецца толькі адным варыянтам трансмісіі — 6-дыяпазоннай аўтаматычнай каробкай перадач.
Базавая версія атрымала антыпрабуксовачную і антыблакавальную сістэмы тармазоў, асістэнта пры крананні на ўздыме, тэхналогію курсавой устойлівасці, франтальныя, а таксама бакавыя і аконныя падушкі бяспекі, імабiлайзер, аўтаматычную сігналізацыю пры экстраным тармажэнні, шматфункцыянальнае спартыўнае рулявое кола з падрулявымі пялёсткамі, рэгуляваную па куце нахілу і вылету рулявую калонку, электрашклопад’ёмнікі з абаронай ад зашчымлення, трохузроўневы падагрэў пярэдніх сядзенняў, аўдыёсістэму з падтрымкай CD, MP3, AUX, USB і шасцю дынамікамі, русіфікаваны інтэрфейс борткампьютэра і шмат іншага.
Кошт такой машыны ў Расіі — 1 млн. 574 тысяч — 1 млн. 714 тысяч расійскіх рублёў.