Пяць краін могуць стварыць уласны трыбунал па катастрофе Boeing на Данбасе
Украіна, Аўстралія, Малайзія, Бельгія і Нідэрланды могуць стварыць уласны трыбунал па катастрофе Boeing на Данбасе, заявіла ў сераду міністр замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішап.
Як заявіла ў інтэрв’ю The New York Times кіраўнік МЗС Аўстраліі Джулі Бішап, стварэнне трыбунала пяццю краінамі, што спачатку было адной з альтэрнатыў міжнароднаму трыбуналу ў рамках ААН, цяпер знаходзіцца ў працэсе абмеркавання. Па словах Бішап, кіраўнікі МЗС Украіны, Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі і Нідэрландаў сустрэнуцца 29 верасня ў ходзе Генасамблеі ААН, дзе абмяркуюць стварэнне трыбунала.
Бішап адзначыла, для ўстановы такога суда ёсць шмат варыянтаў, гэтае пытанне прапрацоўвае група юрыстаў у галіне міжнароднага крымінальнага права. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Аўстраліі адзначыла, што цяпер названая група краін «вызначылася з прыярытэтамі», і стварэнне міжнароднага трыбунала — гэта «наступны крок».
Па словах Бішап, стварэнне суда, які не мае патрэбы ў зацвярджэнні з боку ААН, магчыма ў рамках дамовы паміж краінамі, грамадзяне якіх загінулі ў выніку падзення самалёта. Бішап падкрэсліла, што аналогіяй для такога разгляду служыць суд над вінаватымі ў выбуху самалёта авіякампаніі Pan American рэйса PA 103 над шатландскім горадам Локэрбі у снежні 1988 года (тады загінулі 270 чалавек). Суд па гэтай справе прайшоў у Нідэрландах па шатландскіх законах ў 1999 годзе, пасля таго, як лівійскі лідэр Муамар Кадафі пагадзіўся выдаць падазраваных.
Раней УНІАН паведамляў, што альтэрнатывай стварэння трыбунала па справе MH17 можа стаць «гібрыдны суд», які дазволіць абысці расійскае вета і дапамагчы ў справе расследавання знішчэння малайзійскага Boeing.