Чаму Венгрыя блакуе ўваход Украіны ў Еўрасаюз і чаго хоча Орбан?

Венгрыя пагражае заблакіраваць пачатак перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС. Якое дачыненне да гэтага маюць нацыянальныя меншасці і як Кіеў і Брусель шукаюць кампраміс з Будапештам?

У лідараў ЕС яшчэ ёсць час, каб пераканаць Орбана падтрымаць рашэнне па Украіне. Фота: Getty Images

У лідараў ЕС яшчэ ёсць час, каб пераканаць Орбана падтрымаць рашэнне па Украіне. Фота: Getty Images


У сярэдзіне снежня лідары Еўрасаюза збяруцца на саміт у Бруселі, каб разгледзець важнае і фактычна гістарычнае пытанне — адкрыццё перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС, піша ўкраінская служба РБК.

Да саміту ў Бруселі, які можа стаць сапраўды гістарычным для Украіны і самога Еўрасаюза, застаўся тыдзень, таму ў ЕС яшчэ ёсць час, каб знайсці кансэнсус.

У той жа час, як паведамляюць СМІ, амбасадары краін-чальцоў ЕС ужо пачалі абмеркаванне камюніке лідараў ЕС з рашэннем пачаць перамовы з Украінай. Гэта пазітыўны сігнал для ўкраінцаў, але канчатковы варыянт дакумента яшчэ можа змяніцца.

Еўракамісія рэкамендавала пачаць перамовы з Украінай яшчэ ў пачатку лістапада, але на дадзены момант у ЕС няма кансэнсусу. Прычына гэтага — пазіцыя Венгрыі.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан — адзіны лідар ЕС, які адкрыта выступае супраць сяброўства Украіны і пагражае заблакаваць пачатак перамоваў на саміце ў снежні.

Нядаўна Орбан у інтэрв'ю венгерскаму радыё Kossuth прапанаваў адкласці пытанне Украіны на 5-10 гадоў і за гэты час заключыць пагадненне аб стратэгічным партнёрстве паміж Кіевам і ЕС. Такую ідэю прапанаваў прэм'ер-міністр Венгрыі нібыта ў сувязі з вайной ва Украіне.

«Украіна знаходзіцца ў стане вайны, таму яе прававая сістэма іншая. Мы не ведаем, наколькі вялікая яе тэрыторыя, колькі насельніцтва, таму што яе жыхары пастаянна ўцякаюць», — тлумачыў тады Орбан.

А днямі прэм'ер-міністр Венгрыі напісаў ліст прэзідэнту Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю, у якім заклікаў наогул зняць украінскае пытанне з парадку дня саміту ЕС. Ён патлумачыў гэта тым, што на саміце нібыта не будзе магчымасці дасягнуць кансэнсусу адносна Украіны і дэталёва абмеркаваць гэтае пытанне.

Блізкі паплечнік Орбана, міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта негатыўна выказаўся аб сяброўстве Украіны ў ЕЗ. Пасля рашэння Еўракамісіі рэкамендаваць перамовы аб уступленні венгерскі міністр заявіў, што Украіна нібыта «прынясе вайну ў ЕС», а таксама сцвярджаў, што ўкраінскі бок не выканаў усіх умоваў сяброўства.

А днямі Сіярта наогул абвінаваціў Кіеў у зрыве перамоваў з Будапештам, ініцыяваных нібыта самімі ўкраінцамі, напярэдадні саміту ЕС. Выступіць яму нібыта прапанавалі віцэ-прэм'ер па пытаннях еўраінтэграцыі Вольга Стэфанішына і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Ярмак. Але абедзве размовы, як сцвярджае Сіярта, былі адмененыя.

 

Уласныя інтарэсы

Сітуацыя з венгерскай нацыянальнай меншасцю — не адзінае, што ўплывае на пазіцыю афіцыйнага Будапешта адносна Украіны. У венгерскіх уладаў таксама ёсць свае інтарэсы.

Будапешт не раз выкарыстоўваў пытанне Украіны для вырашэння сваіх патрэбаў: ці то паслабленне еўрапейскіх санкцый супраць РФ, якія закранаюць важныя для Венгрыі галіны, ці то разблакіроўка замарожанага з-за ўнутранай палітыкі Орбана еўрапейскага фінансавання.

У траўні гэтага года Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі (НАК) унесла венгерскі OTP Bank ва ўкраінскі спіс спонсараў вайны, бо фінустанова працягвае сваю дзейнасць у РФ.

У адказ Будапешт заблакіраваў выдзяленне Кіеву 500 мільёнаў еўра з ваеннага фонду ЕС. У верасні НАКК часова выключыла OTP Bank са спісу, але ў Венгрыі гэтае рашэнне назвалі «нязначным змяненнем».

Шантажом з блакаваннем перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС таксама можа быць спроба Венгрыі разблакіраваць еўрапейскае фінансаванне. Паколькі рашэнні ў Бруселі прымаюцца кансэнсусам, еўрапейскім лідарам давядзецца пераканаць Орбана не перашкаджаць Украіне на шляху ў ЕС, а значыць, магчымыя саступкі з іх боку. Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ужо запрасіў Орбана ў Парыж для абмеркавання пытання Украіны.

Акрамя таго, у пачатку кастрычніка Financial Times са спасылкай на трох еўрапейскіх чыноўнікаў казала пра планы ЕС размарозіць 13 мільярдаў еўра, якія былі заблакаваныя са снежня 2022 года з-за праблем з вяршэнствам закона ў Венгрыі.

У канцы лістапада, як паведамляе Bloomberg, ЕС ужо працаваў над выдзяленнем першага мільярда еўра.

Ці будзе Орбан блакаваць перамовы з Украінай і як гэта абысці

Гэта не першы раз, калі Венгрыя блакуе еўрапейскія рашэнні адносна Украіны. Як правіла, урэшце ЕС дамаўляецца і знаходзіць спосабы пераканаць Венгрыю. Але, на думку першага намесніка дырэктара цэнтра «Новая Еўропа» Сяргея Салодкага, сённяшняя палітыка Венгрыі накіраваная на знішчэнне сумесных намаганняў абсалютнай большасці краін ЕС.

«Гэтая палітыка наносіць надзвычайны ўрон ЕС. Безумоўна, гэта таксама шкодзіць Украіне, але перш за ўсё самому ЕС, які цяпер спрабуе ўзмацніць сваю ролю ва ўсталяванні стабільнасці ў міжнародных адносінах. Венгрыя робіць усё магчымае, каб падарваць гэта», — сказаў ён у размове з «РБК-Украіна».

З набліжэннем снежаньскага саміту ЕС пачаў шукаць варыянты на выпадак, калі Орбана не ўдасца пераканаць і ён фактычна заблакуе пачатак перамоваў з Украінай.

Як пісала Politico, на стале ў Бруселя ёсць «ядзерны варыянт» — выключыць Венгрыю з палітычных рашэнняў ЕС. Тэарэтычна, Брусель можа прымяніць спецыяльную працэдуру, якая выкарыстоўваецца, калі лічыцца, што краіна-член ЕС рызыкуе парушыць асноўныя каштоўнасці блока.

 

Гэтую крайнюю меру ў Бруселі лічаць вельмі таксічнай, бо яна парушыць адзінства, якое так цяжка будавалася ўвесь гэты час у Еўрапейскім саюзе. Акрамя таго, гэта можа падагрэць негатыўнае стаўленне венгерскага народа да ЕС, што зноў ударыць па адзінстве блока.

Аднак, верагодна, Еўрасаюзу не давядзецца звяртацца да «ядзерных варыянтаў» або, што яшчэ горш, адмаўляцца ад пачатку перамоваў з Украінай. Як адзначыў Салодкі, раней у ЕС хапіла прававой кемлівасці, каб дасягнуць кансэнсусу. Гэта, паводле яго слоў, надае нам аптымізму, што ЕС здолее знайсці аптымальнае рашэнне, якое задаволіць усе зацікаўленыя бакі. Акрамя таго, блакаванне нявыгадна і самой Венгрыі, лічыць эксперт.

«Чаго Венгрыя даб'ецца, блакуючы гэта? Па-першае, гэта дыскрэдытуе ўвесь ЕС. Па-другое, калі Венгрыя заблакуе перамовы, то Украіна можа не ажыццявіць ніякіх зменаў у дачыненні да нацыянальных меншасцяў, якія патрабуе Будапешт. Гэта значыць, Венгрыя зробіць толькі горш. Таму Будзем спадзявацца, што ў Будапешце зразумеюць, што сваім рашэннем яны нанясуць шкоду не толькі саюзнікам і Украіне, але і самім сабе», — растлумачыў Салодкі.

Зрэшты суразмоўца РБК у дыпламатычных колах таксама выказаў меркаванне, што блакаванне еўраінтэграцыі Украіны насамрэч не ў інтарэсах Будапешта. Паводле яго слоў, сёння Венгрыя выкарыстоўвае ўступленне Украіны ў ЕС для дасягнення ўласных «тактычных мэтаў», але стратэгічна сяброўства Украіны адпавядае інтарэсам самога Будапешта.