20 гадоў таму, 17 лістапада 1989 года, у студэнцкім горадзе Готынгем неанацысты запланавалі акцыю. Іхнія ідэйныя апаненты з лагеру анархістаў і левых заклікалі да блакады дэманстрацыі. Паколькі
маніфестацыя неанацыстаў была легальнай, паліцыя была вымушаная абараняць яе ўдзельнікаў ад нападаў антыфа. Сярод апошніх была 20-гадовая студэнтка Карнелія Вайсман. Падчас пратэсту чатыры
паліцэйскіх у цывільным паспрабавалі арыштаваць дзяўчыну. Тая кінулася бегчы, аднак была моцна збітая. Ад пабояў Карнелія памерла. З таго часу 17 лістапада стала своеасаблівым днём пратэсту нямецкай
грамадскасці супраць гвалту з боку паліцыі. Часам у гэты дзень на вуліцы выходзілі да 20 тысяч чалавек. 15 лістапада ў Готынгеме адбылася традыцыйная дэманстрацыя ў памяць пра Карнелію.
Мерапрыемства, якое сабрала да 1500 чалавек, было ў фокусе ўсіх СМІ, паколькі напярэдадні экстрэмісцкія фракцыі анархістаў адкрыта заявілі, што лепшы адказ на смерць дзяўчыны — забойства
“каровы (мянушка паліцэйскага ў Германіі). На гэты раз абышлося без канфліктаў, аднак прафсаюз журналістаў раскрытыкаваў паліцыю за тое, што рэпарцёраў доўга абшуквалі перад тым,
як дапусціць на акцыю.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
Германія. Дзень ганьбы нямецкай паліцыі
- Замежжа
- 20-11-2009
20 гадоў таму, 17 лістапада 1989 года, у студэнцкім горадзе Готынгем неанацысты запланавалі акцыю. Іхнія ідэйныя апаненты з лагеру анархістаў і левых заклікалі да блакады дэманстрацыі. Паколькі
маніфестацыя неанацыстаў была легальнай, паліцыя была вымушаная абараняць яе ўдзельнікаў ад нападаў антыфа. Сярод апошніх была 20-гадовая студэнтка Карнелія Вайсман. Падчас пратэсту чатыры
паліцэйскіх у цывільным паспрабавалі арыштаваць дзяўчыну. Тая кінулася бегчы, аднак была моцна збітая. Ад пабояў Карнелія памерла.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: