Германія. Што рабіць з пейнтболам?
У ФРГ працягваецца грамадская палеміка наконт забароны пейнтболу (гульня, удзельнікі якой страляюць фарбамі). Прычына — мілітарысцкая сутнасць забавы, якая ўздымае цікавасць да гвалту. Хлопец, якія нядаўна забіў у адной з нямецкіх школ групу вучняў, быў, як высветліла следства, заўзятым фанатам пейнтболу. На думку псіхолагаў, гульня падштурхнула яго да таго, каб страляць па людзях не фарбай, а кулямі. Ініцыятыва забароны гульні выклікала гучныя пратэсты з боку яе аматараў. Нямецкая ліга пейнтболу налічвае 100 тысяч сяброў. Штогод яны праводзяць 1700 турніраў.
У ФРГ працягваецца грамадская палеміка наконт забароны пейнтболу (гульня, удзельнікі якой страляюць фарбамі). Прычына — мілітарысцкая сутнасць забавы, якая ўздымае цікавасць да гвалту.
Хлопец, якія нядаўна забіў у адной з нямецкіх школ групу вучняў, быў, як высветліла следства, заўзятым фанатам пейнтболу. На думку псіхолагаў, гульня падштурхнула яго да таго, каб страляць па людзях
не фарбай, а кулямі. Ініцыятыва забароны гульні выклікала гучныя пратэсты з боку яе аматараў. Нямецкая ліга пейнтболу налічвае 100 тысяч сяброў. Штогод яны праводзяць 1700 турніраў. Каб не дапусціць
забароны, кіраўніцтва лігі не выключае нават магчымасці стварэння палітычнай партыі (папярэдняя назва «Pro-Paintballsport»). Цікава, што аргкамітэт
«Pro-Paintballsport» актыўна прыцягвае на свой бок фанатаў кампутарных гульняў. Яны лічаць, што ўрад пасля забароны пейнтболу можа ўзяцца за любую імітацыйную гульню, дзе
прысутнічае гвалт.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)