Ключавыя ігракі егіпецкай палітыкі

Егіпецкія ўзброеныя сілы, Браты-мусульмане, Тамаруд, Таджаруд і інш.



jehipiet_1.jpg

Егіпецкія ўзброеныя сілы
 

Егіпецкая армія была магутнай сілай у Егіпце з дзяржаўнага пераварота 1952 года, выносячы наверх прэзідэнтаў, такіх як Абдэль Наср і ХосніМубарак. Генералы ўзброеных сілаў прыбралі Мубарака ў 2011 годзе, кантралявалі ўрад да таго часу, пакуль прэзідэнт Махамед Мурсі не быў абраны, і цяпер трымаюць стырно ўлады пасля яго прымусовай высылкі ў сераду.
 

Фаттах аль-Сісі быў прызначаны Мурсі, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Егіпта і міністр абароны. Ён сыграў важную ролю ў рашэнні арміі на 3 ліпеня — пасля двух дзён папярэджанняў — зняць Мурсі, прыпыніць дзеянне канстытуцыі краіны і парламента і прызначыць новыя выбары.
 

За некалькі дзён да перавароту, армія падрабязна распавяла аб «дарожнай карце», якой яна будзе кіравацца ў перыяд пасля звяржэння Мурсі.
 

Кіраўнікі арміі непахісныя ў цверджанні, што дзяржаўнага пераварота няма,  яны знялі Мурсі па волі народа. Армія таксама сцвярджае, што палітычная ўлада будзе перададзена народу, як толькі будзе абраны новы прэзідэнт і прынята новая канстытуцыя.

Браты-мусульмане
 

Найстарэйшая і найбуйнейшая ісламісцкая арганізацыя ў краіне, рух легалізаваўся пасля таго, як быў зрынуты былы  прэзідэнт Хосні Мубарак у 2011 годзе.
 

Палітычнае крыло групы, Партыясвабоды і справядлівасці, падтрымлівала Мухамеда Мурсі на выбарах 2012 года. Але на працягу года іх палітыка выклікала шырокую грамадскую незадаволенасць.
 

Штаб-кватэры Брацтва ў Каіры быў у ліку будынкаў, разрабаваных падчас акцый пратэсту, якія прывялі да падзення Мурсі.
 

З кансерватыўнай праграмай Партыя свабоды і справядлівасці атрымала большасць месцаў у парламенцкіх выбарах 2012 года, а Мурсі заняў пост прэзідэнта з 51 % галасоў.

Тамаруд
 

Тамаруд азначае паўстанне на арабскай. Яны былі рухавіком пратэстаў, якія прывялі да канца прэзідэнцтва Мурсі.
 

Група была заснавана ў красавіку членамі Егіпецкага руху за перамены, групай, якая была супраць Мубарака яшчэ да рэвалюцыі 2011 года. Група, звязаная з моладдзю, незадаволенай егіпецкай палітыкай, атрымала падтрымку шляхам сацыяльных кампаній у СМІ і больш традыцыйнай вулічнай агітацыі.
 

Група сцвярджае, што яна сабрала 22 млн подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем Мурсі сысці ў адстаўку. Сярод іншага, петыцыя вінаваціла Мурсі ў росце злачыннасці, дрэнным стане эканомікі Егіпта і росце ўплыву Злучаных Штатаў у егіпецкіх справах.
 

Тамаруд з'яўляецца часткай руху Фронт 30 чэрвеня, кааліцыі праціўнікаў уплывы Братоў-мусульман. Яе лідэры будуць дыскутаваць па новай канстытуцыі і фарміраванню новага ўрада.

Таджаруд
 

У адказ на цверджанне Тамаруд аб атрыманні 22 мільёнаў подпісаў пад патрабаваннем сыходу Мурсі, прыхільнікі прэзідэнта пачалі кампанію пад назвай «таджаруд», «бесстароннасць», і арганізавалі акцыі пратэсту ў Каіры.
 

У чэрвені прадстаўнікі кампаніі сцвярджалі, што яны атрымалі 10 мільёнаў подпісаў у падтрымку Мурсі.
 

Тым не менш, прадстаўнік Партыі свабодных егіпцян і сябра Фронту нацыянальнага выратавання ў Каіры Шехаб Вагі заявіў, што «ніхто» на вуліцах Егіпта не бачыў петыцыі ад Таджаруд.

Аль-Нур і Салафісцкія партыі
 

Аль-Нур, другая па велічыні ісламісцкая партыя, была створана пасля рэвалюцыі 2011 года. Яна падтрымлівае Мурсі і Братоў-мусульман, але настойвае на рэалізацыі законаў шарыяту.
 

Аль-Нур пагадзіліся прыняць удзел у прапанавай арміяй «дарожнай карце». Браты-мусульмане і Партыя свабоды і справядлівасці закляймілі гэты крок як «здрадніцкі».

Фронт нацыянальнага выратавання
 

Фронт нацыянальнага выратавання, таксама вядомы як Нацыянальны фронт выратавання рэвалюцыі або Нацыянальны фронт выратавання, уяўляе сабой альянс палітычных партый і найбуйнейшы апазіцыйны блок.
 

Ён прызначыў былога назіральніка ААН па атамнай энергіі Мухамеда аль-Барадэі весці перамовы з вайскоўцамі на шляху наперад пасля сыходу Мурсі.
 

Адзін з лідэраў групы Хамдзін Сабахі з'яўляецца адным з вядучых праціўнікаў Мурсі, ён заняў трэцяе месца ў 2012 годзе на  прэзідэнцкіх выбарах.
 

У цэлым, група была ў значнай ступені недатычнай да пратэстаў на гэтым тыдні, якія былі арганізаваны Тамарудам. Аналітыкі кажуць, што член блока можа паўстаць у якасці кандыдата арміі і ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах.

Вялікі Імам Эль-Таіб і Копцкая царква

Вялікі Імам Эль-Таіб актыўна выказваўся падчас нядаўніх пратэстаў. У аўторак ён выступіў з заявай, што «адзінства егіпецкага народа вышэй за ўсё», і пахваліў пратэстуючых: «Егіпецкія грамадзяне здзівілі і натхнілі свет выкшталцоным выяўленнем сваіх мірных патрабаванняў».
 

Ён будзе адыгрываць ключавую ролю ў рэлігійнай сферы пасля Мурсі.
 

Копцкая праваслаўная царква Егіпта ўхваліла масавыя пратэсты супраць Мурсі, заявіўшы, што «прыемна бачыць людзей, якія мірным шляхам вяртаюць сабе скрадзеную ў іх рэвалюцыю».
 

Патрыярх Тавардос II правёў сустрэчы з Эль-Барадэі і Вялікім муфціям суніцкай супольнасці.
 

Копцкі патрыярх і з'яўляецца лідэрам прыблізна ад чатырох да васьмі мільёнаў егіпецкіх хрысціянаў, якія скардзіліся на ўціск з боку Братоў-мусульманаў падчас прэзідэнцтва Мурсі.

Паводле Аль-джазіра