Егіпецкая армія арыштавала прэзідэнта Мурсі
Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі, які быў адхілены ад улады ўвечары ў сераду, зараз знаходзіцца пад кантролем вайскоўцаў. «Ён затрыманы прэвентыўна для будучых крокаў», — цытуе брытанская прэса ананімнага прадстаўніка арміі.
Раней з'явілася інфармацыя, што скінуты прэзідэнт знаходзіцца ў будынку ваеннай разведкі Егіпта.
Па словах неназванага высокапастаўленага прадстаўніка камандавання ўзброеных сілаў Егіпта, Мурсі затрыманы ў сувязі з магчымым прад'яўленнем яму абвінавачванняў. Як паведамілі егіпецкія СМІ,
У 2012 Мурсі балатаваўся ў прэзідэнты як кандыдат палітычнага крыла гэтага руху, але пасля абрання на пасаду прэзідэнта афіцыйна выйшаў з яго шэрагаў.
Па дадзеных егіпецкіх афіцыйных асоб, пасля таго як ваенныя абвясцілі пра адстаўку прэзідэнта, у сутыкненнях прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі загінулі, прынамсі, 14 чалавек. Каля 50 чалавек былі
параненыя.
***
Пасля кансультацый з лідарамі грамадскіх і рэлігійных арганізацый армія прыняла рашэнне прыпыніць дзеянне канстытуцыі, прызначыць кіраўніка канстытуцыйнага суда часовым кіраўніком дзяржавы, а таксама сфарміраваць нейтральны тэхнакратычны ўрад і прызначыць новыя выбары.
Акрамя таго, у Егіпце будзе створаны камітэт нацыянальнага адзінства, у які ўвойдуць усе палітычныя і грамадскія сілы краіны. Функцыі гэтага камітэта пакуль не вызначаны.
Ні адхілены ад улады прэзідэнт, ні яго прыхільнікі пакуль ніяк не адрэагавалі на гэтыя навіны.
На плошчы Тахрыр рашэнне было сустрэта салютам.
Мільёны людзей пратэставалі супраць пабудовы прэзідэнтам аўтарытарнай сістэмы кіравання і няздольнасці ўрада палепшыць стан эканомікі.
Мурсі і яго прыхільнікі з ліку егіпецкіх ісламістаў заяўлялі, што будуць змагацца за яго легітымнасьць, і, калі спатрэбіцца, возьмуць у рукі зброю. Пакуль ніякай актыўнасці з іх боку не назіраецца.
У другім туры ён атрымаў верх над генералам Ахмедам Шафікам, набраўшы 51% галасоў. Але няздольнасць урада падняць эканоміку абрынула папулярнасць Мурсі.