
Адлі Мансур прыняў прысягу часовага
прэзідэнта ў чацвер, тады як яго папярэднік Мухамед
Мурсі ўтрымліваецца ў ваенных казармах разам з галоўнымі
памочнікамі.
У Канстытуцыйным судзе Мансур сказаў: «Клянуся Богам, што буду прытрымлівацца рэспубліканскага ладу і паважаць Канстытуцыю і закон ... і абараняць нацыю».
«Рэвалюцыянеры Егіпта паўсюль, і мы вітаем іх усіх, тых, хто можа даказаць усяму свету, што яны досыць моцныя, адважная моладзь Егіпта, якая была лідарам гэтай рэвалюцыі».
Менш чым праз гадзіну пасля таго, як Мансур быў
прыведзены да прысягі, егіпецкая пракуратура выдала ордэр на арышт лідэра Братоў-мусульман Мухамеда Бадзі і яго
намесніка, Хайрата эль-Шатэра. Сотні чыноўнікаў Братэрства таксама былі арыштаваныя.
У тэлевізійным эфіры, у асяроддзі ваеначальнікаў, рэлігійных аўтарытэтаў і палітычных дзеячаў, генерал Абдэль Фаттах аль-Сісі фактычна абвясціў сыход
Мурсі.
Сісі заклікаў да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, стварэння адмысловай групы для перагляду Канстытуцыі і нацыянальнага прымірэння, якая будзе ўключаць актывістаў моладзевых рухаў. Паводле яго слоў, план быў узгоднены шэрагам палітычных групаў.
Паводле Аль-Джазира