Літва перастане прымаць прашэнні аб прытулку на сваёй тэрыторыі
Нерэгулярныя мігранты не змогуць падаць прашэнне аб прыстанішчы, перайшоўшы мяжу з Літвой.
![dbd5ba8f_310a_4fdd_90d1_7a1ffb4f64d8_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s_1.jpg dbd5ba8f_310a_4fdd_90d1_7a1ffb4f64d8_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s_1.jpg](/img/v1/images/dbd5ba8f_310a_4fdd_90d1_7a1ffb4f64d8_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праект змен у закон ужо «амаль узгоднены», заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на Delfi.lt.
Паводле новых правілаў, падчас экстрэмальнай сітуацыі, якая цяпер абвешчана ў краіне, падаць прашэнне можна будзе:
- у пунктах памежнага кантролю;
- у транзітных зонах;
- у пасольствах і консульствах Літвы;
- у Дэпартаменце міграцыі, калі прыбыццё ў Літву было законным.
У Літву праз беларускую мяжу сёлета трапілі больш за 4100 мігрантаў, каля 2200 развярнулі на мяжы, яшчэ каля 100 мігрантаў вярнулі ў краіны паходжання.
Літоўскі бок абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў спрыянні і нават арганізацыі «міграцыйнага крызісу» на беларуска-літоўскай мяжы.
13 верасня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх развярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спроб. Літоўскія — каля 20.