Што на мяжы? У Польшчу спрабавалі трапіць 249 мігрантаў, у Латвію — 19

За мінулыя суткі на беларускай мяжы польскія, латвійскія і літоўскія службы прадухілілі больш за 280 спроб незаконнага ўезду ў краіны.

Фота Delfi

Фота Delfi

Як паведамляе польская памежная служба, за мінулы панядзелак памежнікі зафіксавалі на мяжы 249 спроб незаконнага перасячэння з боку Беларусі. Затрымана 12 нелегалаў, астатнія спробы былі спыненыя.

Латвійскія памежнікі не пусцілі ў краіну 19 чалавек, паведаміла парталу«Delfi» прадстаўніца памежнай службы Іаланта Бабішка. Усяго, паведамляе выданне, з 10 жніўня не змаглі незаконна перасячы дзяржаўную мяжу 1151 чалавек.

Дзяржаўная памежная служба Літвы паведамляе, што на працягу апошняга дня памежнікі не прапусцілі каля дваццаці мігрантаў з Беларусі.

Ведамства паведамляе, што службовую зброю і спецыяльныя меры або фізічны прымус літоўскія памежнікі і салдаты, якія дапамагаюць ім у ахове мяжы, не ўжывалі. Памежны кантроль на літоўскім баку ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.

Нагадаем, пасля рэзкага росту колькасці нелегальных мігрантаў з беларускага боку Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне не ўпускаць іх на сваю тэрыторыю. Людзей разварочваюць на мяжы і адпраўляюць назад у Беларусь.