Міхаіл Хадаркоўскі: «Грукаюць у дзверы да ўсіх і кожнага»

Да таго часу, пакуль мы не зразумеем, што ўжо грукаюць у дзверы да ўсіх і кожнага, пакуль не адчуем, што справы Навальнага, Балотнай і яшчэ сотні тысяч нявінна асуджаных,гэта нашы справы, нас так і будуць саджаць паасобку. Ці групамі, сфабрыкаваўшы справу аб масавых беспарадках ці пра злачынную групоўку, якая задумала прадаць усю нафту, лес або пошту.



otkrojtie_policija.jpg

Сёння для таго, каб стаць героем, дастаткова проста быць сумленным. Не быць здраднікам. Я добра ведаю гэта пачуццё, калі да глыбіні душы дзівішся, што людзі, якія цябе нават у вочы не бачылі, на працэсе адмаўляюцца паклёпнічаць і ідуць у турму.
 

«Абылгаўшы кагосьці, ты трапляеш у пажыццёвае зняволенне. Здзелкі з сумленнем заўсёды неэквівалентныя. Ёсць рэчы, праз якія нельга пераступаць», — сказаў на судзе па «Кіраўлесу» просты прадпрымальнік Пётр Афіцэраў, «выпадковы чалавек», як назваў яго Аляксей Навальны.
 

Па справе ЮКАСа сядзяць у турме або вымушанай эміграцыі дзесяткі выпадковых людзей. І гэта нашмат страшней, чым заказныя «палітычныя» або «рэйдэрскі» справы.
 

Сёння рэпрэсіўная машына ўлады накіравана менавіта на выпадковых людзей. Амаль тры дзесяткі чалавек, выхапленыя з натоўпу і пасаджаныя на лаву падсудных па «балотнай справе» не проста так. У гэтым цынічны і жорсткі пасыл ўлады: усё роўна, хто ты — «белоленточник», інжынер, студэнт, пенсіянер, апазіцыянер, фізік-тэарэтык, менеджэр, матэматык, камерцыйны дырэктар, навуковец або бомж. Выйшаў на санкцыянаваны мітынг — сядзі. Спрабаваў сумленна працаваць, не даваць адкаты, не ўваходзіць у сістэму — сядзі. Выкрываў чыноўнікаў, якія выводзілі за мяжу бюджэтныя мільярды, —  памры ў СІЗА, і ўжо мёртвага цябе прызнаюць вінаватым ва ўсіх смяротных грахах!
 

Абвінаваўчы прысуд 18 ліпеня быў прадказальны і непазбежны. Для Расіі няма нічога незвычайнага ў асуджэнні палітычных апанентаў улады па крымінальных артыкулах — і ў часы сталінскага тэрору, і ў хрушчоўска-брэжнеўскія гады наша судова-праваахоўная сістэма спраўна выстаўляла апанентаў рэжыму звычайнымі крымінальнікамі, дазваляючы кіраўнікам краіны крывадушна заяўляць пра адсутнасць палітвязняў. Такіх зняволеных у Расіі было і больш, чым цяпер, і менш. Тэрміны давалі і пабольш (у часы правадыра народа), і паменш.
 

А вось наступствы заўсёды аказваліся аднолькавымі: найбольш актыўная частка грамадства ў сваёй масе з'яжджала або сыходзіла ва ўнутраную эміграцыю. Краіна пачынала самаразбурацца, расцвіталі карупцыя, бюджэтны крадзеж і вар'яцкія мегапраекты.
 

Тут ужо самы аптымістычны аптыміст задумаецца: чаго ж дамагаецца ўлада? Ці трэба так рызыкаваць, займаючыся тут бізнэсам? І ўжо, ва ўсякім выпадку, ці трэба будаваць доўгатэрміновыя планы на жыццё ў нашай краіне?
 

Баюся, адказ відавочны: там, дзе ўлада дазваляе сабе разбураць права, разбіраючыся са сваімі апанентамі, яе адэптам цяжка ўтрымацца, каб не выкарыстоўваць той жа механізм для асабістага поспеху і ўзбагачэння. А, значыць, палітычная лаяльнасць нічога не гарантуе, акрамя самаўніжэння.

І абараніцца немагчыма: адказ на патрабаванне сумленных выбараў — «балотная справа». Адзін апраўдальны прысуд з 700 у судах раённага ўзроўню паказвае магчымасць адстаяць свае правы ў ходзе «спаборніцкага» працэсу.

Да таго часу, пакуль мы не зразумеем, што ўжо грукаюць у дзверы да ўсіх і кожнага, пакуль не адчуем, што справы Навальнага, Балотнай і яшчэ сотні тысяч нявінна асуджаных, — гэта нашы справы, нас так і будуць саджаць паасобку. Ці групамі, сфабрыкаваўшы справу аб масавых беспарадках ці пра злачынную групоўку, якая задумала прадаць усю нафту, лес або пошту.
 

Немагчыма ісці супраць ходу гісторыі. Канчаецца эпоха паняверкі і абыякавасці. Кожны хто адмаўляецца паклёпнічаць дзеля свайго дабрабыту, кожны хто не баіцца ўстаць у адзіночны пікет, кожны хто не дае забыцца пра тых хлапцоў, што выпадкова сядзяць у клетцы — робіць нашу краіну лепш.
 

Гэта і ёсць патрыятызм.

echo.msk.ru