Еўрасаюз і ЗША «расчараваныя» і «занепакоеныя» прысудам Навальнаму

Еўрапейскі саюз 18 ліпеня афіцыйна асудзіў прысуд, вынесены Кіраўскім судом вядомаму апазіцыянеру паведамляе France-Presse.



navalny_eu.jpg

У заяве ЕС адзначана, што вынясенне абвінаваўчага прысуду Навальнаму выклікае сур'ёзныя пытаньні, якія датычаць вяршэнства права ў Расійскай Федэрацыі.
 

Першы Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла пра сваю занепакоенасць з нагоды сённяшняга вэрдыкту Кіраўскага суда. Эштан выказала надзею, што гэты прысуд будзе зроблены больш мяккім у выніку абскарджання.
 

«Мы занепакоеныя абвінаваўчым прысудам і пакараннем, якое суд Кірава вынес ў дачыненні да Аляксея Навальнага, прадстаўніка расійскай апазіцыі і змагара з карупцыяй... Абвінавачванні не былі даказаныя ў ходзе судовага працэсу. Гэта выклікае сур'ёзныя пытанні да захавання прынцыпу вяршэнства закона ў Расеі», — лічыць Кэтрын Эштан.
 

Акрамя таго, «расчараваньне» прысудам выказаў і амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфол. «Мы глыбока расчараваныя асуджэннем Навальнага і відавочнымі палітычнымі матывамі гэтага судовага працэсу», —  напісаў ён у твітэры.

polit.ru