«Навошта навучаць асабовы склад новай танкавай брыгады, калі «танкі не даюць»?
На фоне скандалу ці з пастаўкамі ці непастаўкамі Украіне нямецкіх танкаў Leopard 2 расійскія «ўра-партыёты» кажуць пра правал сустрэчы саюзнікаў у Рамштайне. Аналітык украінскага Інстытута Будучыні Ігар Тышкевіч вырашыў трохі расставіць кропкі над «і». Насамрэч усё не так кепска (для Украіны, канечне).
Давайце ўспомнім спіс таго, што нам ужо збіраліся перадаваць перад сустрэчай — сума за мінулы месяц. Глядзім па класах тэхнікі. Для зручнасці можаце ўвагнаць у таблічку.
І далей глядзім штат па ўзбраенні стандартнай механізаванай брыгады УСУ. Яна складаецца з 3 механізаваных (і магчыма 1 мотапяхотнага) батальёна, а таксама 1 танкавага батальёна. Таксама артылерыйская група. У стандартным мехбаце па штаце ад 38 да 40 БТР альбо БМП. Танкавы батальён — 12-13 танкаў. Артылерыйская група — 10-12 САУ + РСЗА (магчыма). Ну, і каля 50 аўтамабіляў розных тыпаў на брыгаду.
Нам перадаюць сумарна каля 600 БТР: 200 Брытанія (не назвалі марку) + Stryker і М1117 ад ЗША; 290 БМП (калі лічыць гусенічны М113 менавіта БМП). З агаворкамі (што гэта танк) — 40 колавых AMX 10 RC (Францыя і партнёры) і 120 Т-72 ад Чэхіі (на жаль, але гэта апошнія — запасы не беспамерныя), а таксама 14 танкаў ад Брытаніі і магчыма 14 «Леапардаў» ад Польшчы (але пазней).
Дадаем у скарбонку 388 браніраваных машын і каля 100 ствалоў САУ. Накладваем гэта на штат матарызаванай брыгады.
І калі бліжэйшы час такія брыгады будуць фармавацца, то мы маем ударны кулак, які будзе здольны вырашаць сур'ёзныя задачы ўжо да сакавіка 2023 года. Раней не атрымаецца — новай тэхнікай трэба ўмець карыстацца. Патрэбная падрыхтоўка.
А цяпер вынікі «Рамштайна». Дакладней, адзін цікавы вынік. Польшча мае намер праводзіць навучанне танкавай брыгады. Яшчэ раз — танкавай брыгады. Але запасу старых савецкіх танкаў няма, ды і вучыць нашых танкістаў выкарыстоўваць звыклыя ўзоры — некалькі дзіўна. А вось навучаць выкарыстанню новай тэхнікі, цалкам лагічна.
І цяпер пытанне на засыпку: навошта навучаць асабовы склад новай танкавай брыгады, калі «танкі не даюць»? Палякі не сябруюць з галавой ці нешта «маюць на ўвазе» на будучыню?
Таму прапаную асабліва збянтэжаным таварышам трохі прыцішыць запал. Так, па танках пазіцыя Германіі расчаравала. У астатнім пакуль сітуацыя цалкам пазітыўная.
І асобнае прывітанне куратарам расійскіх ботаў. Як там у метадычках... Дэмілітарызацыя? 5-6 новых брыгад. Ага, яна самая.