Непагашаны доўг ваеннага становішча

Апазіцыянеры часоў ПНР патрабуюць кампенсацыі за канфіскаваныя спецслужбамі друкарскія машыны. Яны робяць гэта ў дзень 40-й гадавіны абвяшчэння ваеннага становішча, мяркуючы, што ўлады Польшчы не забудуць аб пацярпелых у барацьбе за незалежнасць.

Фота Wikimedia Commons.Foto: Stanisław Skowron

Фота Wikimedia Commons.Foto: Stanisław Skowron

У 40-ую гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы тры падпольныя выдаўцы тых часоў звяртаюцца да ўрада Польшчы па прадстаўленне кампенсацыі за незаконна кафіскаваныя друкарскія машыны і абсталяванне, кнігі ды іншую маёмасць, піша ў панядзелак, 13 снежня газета Rzeczpospolita.

Зварот да міністра фінансаў аб вяртанні канфіскаванай маёмасці, нарабаванай падчас неправамерных дзеянняў Службы бяспекі, накіраваў Лешак Сталь і два яго калегі, якія тады былі студэнтамі псіхалогіі ў Варшаўскім універсітэце.

Раней з такой заявай яны звярнуцца не маглі, бо што не мелі адпаведнай дакументацыяй. Яны робяць гэта ў дзень 40-й гадавіны абвяшчэння ваеннага становішча, мяркуючы, што ўлады Польшчы не забудуць аб пацярпелых у барацьбе за незалежнасць, чытаем на старонка выдання.

«Калі б міністр не задаволіў іх просьбу, яны былі б вымушаныя падаць у суд на дзяржаўную казну», – кажа газеце Rzeczpospolita паўнамоцны прадстаўнік пацярпелых падчас ваеннага становішча прафесар Томаш Семяткоўскі. Гаворка ідзе пра 264 тысячы злотых (каля 57 тысяч еўра), менавіта ў такую суму пацярпелыя ацанілі страты, нанесеныя канфіскацыяй маёмасці.

Як піша выданне, апазіцыянеры на працягу некалькіх гадоў, аж да арышту ў 1984 годзе, разам з 20 таварышамі выдавалі перадрукі літаратуры са славутай парыжскай «Культуры», а таксама іншыя забароненыя ў той час кнігі, напрыклад, «Цвёрды чалавек» Мар'яна Брандыса, «Гутаркі са Сталіным» Мілавана Джыласа. Яны таксама друкавалі матэрыялы для дэмакратычнай апазіцыі, адчувалі сябе актыўнымі яе членамі. Яны ніколі не супрацоўнічалі ні са спецслужбамі, ні агулам з ПНР.

«Я гадамі лічыў, што працаваў у падполлі выключна для Польшчы, пра сябе не думаў, але як убачыў, што цяпер былыя апазіцыянеры звяртаюцца па кампенсацыі, паўстала пытанне, ці патрэбна і нам нейкая справядлівасць», — заявіў у гутарцы з газетай Rzeczpospolita падпольны выдаўца і друкар часоў ваеннага становішча.