Ноччу мігранты зноў штурмавалі мяжу з Польшчай. Яны пашкодзілі некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў
Параненых паліцыянтаў пры спробе прарыву мяжы няма, пацярпеў толькі іх транспарт.
![0bd80000_0aff_0242_fc64_08d9a8311a65_w1023_r1_s.jpg 0bd80000_0aff_0242_fc64_08d9a8311a65_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/0bd80000_0aff_0242_fc64_08d9a8311a65_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спроба сілавога прарыву польскай мяжы адбылася ўначы ў
мясцовасці Волька Тэрэхоўска. Парушальнікі мяжы кідалі ў паліцыю камянямі.
Параненых, як паведамілі ў Падляскай паліцыі, няма, але
адразу некалькі аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні.
Спробы сілавога прарыву адбываюцца на беларуска-польскай мяжы штоночы. Шэраг польскіх сілавікоў у папярэднія месяцы атрымаў траўмы ад прадметаў, якія ляцелі ў іх бок. Паліцыя і Памежная варта прадставілі шмат фота- і відэадоказаў таму, што беларускія сілавікі актыўна дапамагаюць мігрантаў парушаць дязржаўную мяжу Польшчы, адзначае «Свабода».