«Пераможны канфуз» дыктатара

Авантура супраць Францыі каштавала Мусаліні вельмі дорага. Дыктатар фактычна страціў магчымасць для знешнепалітычнага манеўру. З гэтага часу лёс фашысцкага рэжыму і краіны быў звязаны з лёсам нацысцкай Германіі з усімі наступствамі, якія наступілі ў 1945-м.

1018446165.jpg


Увесну 1940-га мяркуючы, што немцы ўжо канчаткова перамаглі французаў, Мусаліні пачаў агрэсію супраць Францыі. Вынік аперацыі аказаліся для італьянцаў катастрафічным.
Пашырыць Італію да межаў Рымскай імперыі — ад Гібралтара аж да Ірану — план максімум. План мінімум — узяць пад кантроль Рыма частку Балканаў, шматок Паўночнай Афрыкі, Швейцарыі, Францыі плюс Корсіку. Такія фантастычныя пражэкты мелі італьянскія фашысты прыкладна з канца 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Трапіла пад іх прыцэл таксама і французская Ніца. Тым больш, што калісьці да 1860 гэты рэгіён быў правінцыяй Сардзінскага каралеўства.
У гэтым плане не дзіўна, што па ходу вайны Германіі і Францыі ў Мусаліні нарадзілася думка, што называецца «павярнуць Ніцу ў радную гавань». Праўда, з'явілася яна не адразу. Спачатку італьянскі дыктатар чакаў развязкі і ігнараваў настойлівыя просьбы Гітлера далучыцца да ваенных дзеянняў.
Мусаліні вызначыўся толькі тады, калі Вермахт прарваў французскія лініі і атачыў паўночную групоўку французаў і брытанцаў, якім давялося пачаць эвакуацыю з Дзюнкерку. Італьянскі дыктатар адразу стаў саюзнікам Гітлера і праінфармаваў яго пра гатоўнасць атакаваць французаў. Аднак на той час Гітлеру «падтрымка» была не патрэбна, пра што ён даў зразумець у адпаведнай тэлеграме.
Аднак Дучэ ўжо было не спыніць. Без будзь-якой каардынацыі з нямецкім вярхоўным камандаваннем наконт стратэгічнага і аператыўнага плана дзеянняў 10 чэрвеня ён абвясціў вайну «плутакратычным урадам Парыжу і Лондану». Цікава, што афіцыйнай прычынай для пачатку ваеннай аперацыі была «некарэктнасць марскіх межаў, якія трэба выправіць». Менавіта так казаў Мусаліні ў сваім выступе, падчас якога праінфармаваў італьянцаў аб пачатку вайны. Для свету гэта быў шок. Каментуючы навіны з Рыма прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт адзначыў: «Рука, якая трымала кінжал, нанесла ўдар у спіну суседа».
Так ці інакш, італьянская група войскаў, якая налічвала 323 тысячы чалавек і мела 3 тысячы гармат і мінамётаў, пачала рухацца праз мяжу з Францыяй.
Французы чакалі чагосьці падобнага, паколькі яшчэ 26 мая пачалі эвакуацыю з памежных гарадоў, а таксама зрабілі вывад войскаў з казармаў на пазіцыі. Раней яны таксама размясцілі на аэрадроме пад Марселем некалькі брытанскіх самалётаў. Па ходу канфлікту брытанская авіяцыя нават будзе далятаць аж да Рыму. Праўда, выключна для таго, каб раскідаць над горадам улёткі з наступным тэкстам: «Жанчыны Італіі! Вашыя мужы, сыны і каханыя пакінулі вас не для таго, каб абараняць сваю краіну. Яны пакутуюць і паміраюць, каб насыціць гонар аднаго чалавека. Пераможаце вы ці прайграеце, вы спазнаеце голад, галечу і рабства».  
Што тычыцца падзей на фронце, то спачатку вялікай актыўнасці не назіралася. Усё змянілася пасля таго як 12 чэрвеня французскі ўрад узначаліў маршал Петэн, які прапанаваў Гітлеру пачаць перамовы. Мусаліні адразу пачаў хвалявацца. Калі не будзе сапраўдных баявых сутычак, яго маглі не дапусціць да кансультацый наконт умоваў капітуляцыі Францыі. Берлін сапраўды даў зразумець, што італьянскія прэтэнзіі на Ніцу, Тулон і частку Альпаў павінны быць падмацаваны канкрэтнымі ваеннымі поспехамі.
У гэты ж дзень Дучэ аддаў загад войскам на працягу трох дзён падрыхтавацца да наступу. Гэта быў зусім нерэальны тэрмін, аднак спрачацца з дыктатарам не мела сэнсу. З нейкім спазненнем, аднак італьянскі наступ у Альпах усё ж пачаўся. Спачатку ён меў некаторы поспех. Абарона французаў была аслаблена, бо мясцовае французскае камандаванне раней актыўна перакідвала войскі на поўнач у спробе спыніць прасоўванне немцаў.
Аднак хутка ініцыятыву перахапілі лепш узброеныя французы, якім дапамагала гарыстая мясцовасць. Атакі італьянцаў былі адбітыя. Усе 32 італьянскія дывізіі хутка аказаліся спыненыя. Пры гэтым італьянскія войскі страцілі за першыя два тыдні канфлікту забітымі 631 чалавека, тады як французы — толькі 40.
Толькі капітуляцыя французскага ўрада перад Германіяй 22 чэрвеня дазволіла італьянцам фармальна лічыцца «пераможцамі». Цяпер італьянскія войскі змаглі заняць невялікую французскую тэрыторыю з горадам Ментана, якая стала акупацыйнай зонай.
Зрэшты, спецыялісты ўжо тады назвалі тую перамогу «пераможным канфузам». У тым ліку таму, што вельмі сціплыя ў параўнанні з нямецкімі італьянскія заваёвы былі відавочнай дэлегітымацыяй фашысцкага рэжыму і яго ваяўнічай рыторыкі. Калі грамадская думка даведалася аб рэальных здабытках Італіі, паўстала калектыўнае пачуццё расчаравання. Напярэдадні ўварвання ў Францыю афіцыёз абяцаў далучыць да Італіі Корсіку, Тулон, Ніцу і нават нейкія парты Алжыру, які быў тады французскай калоніяй. Па выніках італьянцы нават не атрымалі Ніцу.
Прыйшлося тэрмінова падключыць СМІ. Прапаганда спрабавала апраўдаць сціплыя вынікі тым, што «французы аказалі італьянцам больш жорсткае супраціўленне, чым супраціў немцам на заходнім фронце». Яна таксама прыпісвала італьянскай інтэрвенцыі вырашальную прычыну краху Францыі.
Цяжка сказаць, наколькі тая медыякампанія была эфектыўнай. У любым выпадку авантура супраць Францыі каштавала Мусаліні вельмі дорага. Стала відавочна, што дыктатар фактычна страціў магчымасць для знешнепалітычнага манеўру. З гэтага часу лёс фашысцкага рэжыму і краіны быў звязаны з лёсам нацысцкай Германіі з усімі наступствамі, якія наступілі ў 1945-м.