
«Недружалюбныя краіны» павінны будуць адкрываць рублёвыя рахункі ў банках Расіі для аплаты паставак.
Пуцін падкрэсліў, што дзеючыя цяпер кантракты на пастаўку газу будуць спыненыя, калі пакупнікі з «недружалюбных краін» не выканаюць новыя ўмовы аплаты.
Германія ўжо заявіла, што адмаўляецца плаціць Расіі ў рублях.
Пра гэта заявіў канцлер Германіі Олаф Шольц: «Мы паглядзелі дамовы, аплата там здзяйсняецца ў еўра і доларах, я сказаў Пуціну, што так яно і застанецца».