У Краснаярску журналістка прыйшла на прэс-канферэнцыю ў жоўта-блакітным адзенні. Чым усё скончылася?

У Краснаярску паліцыя затрымала журналістку Марыю Анцюшаву, абвінаваціўшы яе ў «дыскрэдытацыі Узброеных сіл РФ». Сама журналістка лічыць гэта помстай за тое, што напярэдадні яна прыйшла на прэс-канферэнцыю МУС у адзенні жоўта-блакітнага колеру, каб падтрымаць Украіну, а пазней выклала ў Фэйсбук сваё фота ў колерах сцяга Украіны, піша партал «Сибирь. Реалии».

089d0000_0a00_0242_27ba_08da12e9c3e3_w1597_n_r0_st.jpg

«У паліцыю мяне везлі адразу два маёры МУС. Я лічу, гэта поспех. Ставяць дыскрэдытацыю УС РФ», — паведаміла Анцюшава.

У матэрыялах справы пералічваецца некалькі публікацый Анцюшавай у Instagram і «ВКонтакте», у тым ліку з лічбамі са справаздачы ўпаўнаважаных правоў чалавека «ДНР» і «ЛНР», згодна з якімі з 2014 года колькасць ахвяр «узброенай агрэсіі з боку Украіны» штогод зніжалася, з чаго аўтар публікацыі зрабіў выснову, што канфлікт сціхаў, а не «разгараўся».

Сама Анцюшава жартуе, што «справа — гэта дробная помста МУС за мой пост у Фэйсбуку». У папярэдняй публікацыі журналістка напісала, што па працы прыйшла ў МУС на мерапрыемства для прэсы, і размясціла сваё фота ў жоўтай вадалазцы і блакітнай павязцы.

У каментарах да паста калегі пытаюцца журналістку, ці «здагадаўся хто-небудзь?», і паведамляюць, што «Ніколі яшчэ Шцірліц не быў так блізкі да правалу».

Анцюшава лічыць, што на самой справе названае фота наўрад ці стала прычынай справы супраць яе, але дакладна прыцягнула павышаную цікавасць да яе сацсетак, у тым ліку з боку МУС.

У МУС па Краснадарскім краі адмовіліся аператыўна пракаментаваць падставы для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы супраць Анцюшавай.

У выніку суд у Краснаярску прызнаў Анцюшаву вінаватай у «дыскрэдытацыі» арміі Расіі і прызначыў ёй штраф у 30 тысяч расійскіх рублёў. Журналістка мае намер абскардзіць рашэнне.