Расія адказала на санкцыі: забараніла ўезд вышэйшаму кіраўніцтву Еўрасаюза
Расія думала-думала, як адказаць на санкцыі, — і прыдумала. У РФ забаранілі ўезд вышэйшаму кіраўніцтву Еўрасаюза
Пастанова аб забароне ва ўездзе ў РФ кіраўнікам ЕС была прынятая ў адказ «на масіраваныя аднабаковыя санкцыі Еўрасаюза — у адпаведнасці з базавым для міжнароднага права прынцыпам узаемнасці».
Улады РФ увялі санкцыі супраць вышэйшага кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, у тым ліку супраць шэрагу еўракамісараў, начальнікаў вайсковых структур ЕС, большасці дэпутатаў Еўрапарламента, грамадскіх дзеячаў і журналістаў — прынамсі, так паведамляецца на сайце МЗС РФ.
Адзначаецца, што расійскія санкцыі тычацца тых, хто «прасоўваў антырасійскую палітыку». Спіс асоб, якія трапілі пад санкцыі, пакуль не агучылі.