Пятая частка расіян шкадуе пра правал жнівеньскага путчу 1991 года, а траціна пра яго не ведае


Каля 17 працэнтаў расіян лічаць, што для краіны было б лепш, калі б у 1991 годзе кіраўнікі Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС) утрымалі ўладу. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання фонду «Грамадская думка» (ФОМ), апублікаваныя на сайце арганізацыі.

Фота: «Огонек» / «Коммерсантъ»

Фота: «Огонек» / «Коммерсантъ»


Апытаныя лічаць, што ў гэтым выпадку «не разваліўся б СССР» (4%), «ва ўладзе былі б больш годныя кіраўнікі» (2%), «людзі жылі б лепш» (2%), «было б больш парадку, дысцыпліны» (2% ), паведамляе  lenta.ru
У той жа час, чвэрць апытаных упэўненыя, што перамога ДКНС негатыўна б адбілася на Расіі. У гэтым выпадку, у краіне, на думку апытаных, «была б грамадзянская вайна, паўторныя перавароты» (4%), «захаваўся б сацыялістычны строй» (2%), «не было б парадку ў краіне» (2%).
Пры гэтым 11% рэспандэнтаў заявілі, што нічога не ведаюць пра жнівеньскі путч. 19%  "нешта чулі", а 69 % ведаюць пра падзеі 25-гадовай даўніны.
Путч ДКНС — спроба адхілення Міхаіла Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР і змены дзяржаўнага курсу, — быў здзейснены 19 жніўня 1991 года самаабвешчаным Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным становішчы. Чальцы камітэта заяўлялі, што іх асноўнай мэтай было недапушчэнне распаду СССР.
Па закліку Барыса Ельцына і Аляксандра Руцкога ля Дома Саветаў (Белага дома) ў Маскве сабраліся тысячы людзей. У ноч на 21 жніўня пры сутыкненні абаронцаў Белага дома з калонай бронетэхнікі Таманской дывізіі, якая выконвала загады ДКНС, загінулі Ілля Крычэўскі, Дзмітрый Комар і Уладзімір Усаў. Праз тры дні ім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.