Праблема Мадуры: Цяпер і венесуэльцы, і беларусы жывуць значна горш, чым яны жылі без сваіх лідараў
Лукашэнка ў 2020 годзе ўтрымаў уладу, нягледзячы на паразу на выбарах. Трэба спадзявацца, што Мадура гэтага не зможа, разважае расійскі эканаміст Канстанцін Сонін, прафесар Школы дзяржаўнай палітыкі Чыкагскага ўніверсітэта Харыса, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў эканамічнай палітыкі ў Лондане.
«Венесуэльскі лідар Мадура спрабуе пракруціць той жа самы трук, які ў 2020 атрымаўся ў Лукашэнкі. Тады Лукашэнка з трэскам прайграў выбары кандыдату ад апазіцыі Святлане Ціханоўскай, але здолеў утрымацца ва ўладзе, нягледзячы на маштабныя пратэсты.
Гэта прывяло да яшчэ адной хвалі эміграцыі — маленькую Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек, а тысячы зведалі жорсткія рэпрэсіі. Акрамя працяглага эканамічнага крызісу, Лукашэнка паставіў краіну ў такую залежнасць ад Расіі, што ў 2022 уварванне ва Украіну пачалося менавіта з тэрыторыі Беларусі.
Мадура, якой стаў лідарам у 2013 годзе згодна з выбарам папулісцкага прэзідэнта Чавеса, які паміраў тады ад раку, ні разу не выйграў выбары сумленна. У адрозненне ад Чавеса, які выйграў свае першыя выбары сам, без фальсіфікацый — як і Лукашэнка ў 1994 годзе.
Першыя гады і Чавеса, і Лукашэнку далі нейкі плён у плане развіцця і росту. Але апошнія дзесяць гадоў ва ўладзе звярнулі ўсе дасягненні назад — цяпер і венесуэльцы, і беларусы жывуць значна горш, чым яны жылі без сваіх лідараў.
Велізарны працэнт насельніцтва стаў эмігрантамі, цэлыя галіны — перш за ўсё, самыя перадавыя, кшталту IT, перасталі існаваць. Краіны сталі ізгоямі на міжнароднай арэне і ад іх былі вымушаныя адгарадзіцца нават найбліжэйшыя суседзі.
Лукашэнка ў 2020 годзе ўтрымаў уладу, нягледзячы на паразу на выбарах. Трэба спадзявацца, што Мадура не зможа — занадта высокі кошт плацяць грамадзяне краіны за ненаедную прагу ўлады сваіх лідараў».
Нагадаем, як пісаў НЧ, сёння ўначы ў Венесуэле распачаліся масавыя акцыі пратэсту супраць абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У Каракасе адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй і вайскоўцамі.
Паводле апошніх звестак, загінулі некалькі чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.
Паліцыянты і вайскоўцы, якія перакрылі вуліцы вакол прэзідэнцкага палаца, пачалі страляць у пратэстоўцаў пластыкавымі кулямі і гранатамі са слёзатачывым газам.
Апазіцыя Венесуэлы заяўляе пра фальсіфікацыі і сцвярджае, што ў яе ёсць доказы перамогі яе кандыдата Эдмунда Гансалеса над прэзідэнтам Нікаласам Мадура, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 11 гадоў.
Мадура сцвярджае, што акцыі пратэсту накіраваныя "эскалацыю гвалту", з ягоных слоў апазіцыя хоча захапіць уладу і "за гэтым планам стаяць грынга".
Урады Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў заклікалі да правядзення экстраннага пасяджэння і патрабуюць перагляду афіцыйных вынікаў.
Так, прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей заявіў: "Дыктатар Мадура здзейсніў махлярства... Яны абудзілі львоў, і рана ці позна сацыялізму, гэтай збяднелай мадэлі, прыйдзе канец. Сацыялізм — гэта заўсёды смяротнае з'ява. Заставайцеся моцнымі, дарагія венесуэльцы, вы пераможаце".
Венесуэла заявіла, што адклікае дыпламатаў з усіх краін, якія не прызналі вынікі яе выбараў.
Паводле echofm.online, euronews.com