Пуцін ўлез у гатовую расколіну ў сцяне

Чаму Украіна не падпісала пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і што так раздражняе расійскую кіруючую эліту ў імкненні Украіны да Еўропы? З гэтай нагоды сваю адзнаку для Радіо Свобода выказаў Уладзімір Мілаў, расійскі апазіцыйны палітык, дырэктар Інстытута энергетычнай палітыкі.



putin_ussr.jpg

Уладзімір Мілаў: «Я думаю, што збоі ў еўраінтэграцыі Украіны — гэта толькі часткова следства расійскага ціску. Шмат у чым гэта вынік аб'ектыўных праблем. Еўрасаюз наеўся папярэднімі хвалямі пашырэння. Быў шэраг няўдалых набыткаў. Румынія з Балгарыяй чаго вартыя. І Кіпр у цэлым таксама, мякка кажучы, паветра не азануе. У іх вельмі вялікая праблема з Турцыяй, дзе вельмі цяжкія перамовы, і Турцыя ў чымсьці больш гатовая, чым Украіна, скажам, да практычнай еўраінтэграцыі.

Ну і ва Украіне таксама глядзяць на гэта , і вось я ўвесь час адчуваю гэтае нямое пытанне ў паветры: «А што нам з таго гусака?» І дзе выгады практычныя для Украіны? Гэта значыць, ЕС павінен нешта прапанаваць і Пуцін прапануе канкрэтныя мільярды а ў Еўрасаюзе так не прынята.


Там лічыцца, што ўступленне ў ЕС — гэта само па сабе дабро, якое трэба заслужыць, нават асацыяцыю. Там чакаюць, што сама краіна - заяўнік яна нешта прынясе, раскажа, як яна там выканала дамашнюю работу. Я думаю, што гэты працэс сутыкнуў падзеі і аб'ектыўныя цяжкасці.
Пуцін тут ўлез проста, як ён гэта звычайна робіць, ужо ў гатовую расколіну ў сцяне. Ён скарыстаўся вось гэтымі праблемамі, каб прапанаваць, на маю думку, тое, што ў большай ступені з'яўляецца пернікам, чым пугай. Ён хутчэй спакусіў Януковіча нейкімі субсідыямі, чым напужаў шантажом. Скідкамі і гэтак далей.
Гэта ўсё будзе рабіцца за наш кошт, за кошт расійскіх падаткаплацельшчыкаў, як ужо гэта адбываецца з Беларуссю ці з Сярэдняй Азіяй. Для Расіі гэта, вядома, усё вельмі дрэнна і мы прыдумалі сабе нейкую штучную барацьбу з еўрапеізацыяй Украіны. Усё гэта будзе рабіцца за кошт абразання выдаткаў на сацыяльную сферу, адукацыю, ахову здароўя і гэтак далей. Гэта ўсё, вядома, вельмі дрэнна.

Расія з'яўляецца закладнікам нейкіх геапалітычных фетышаў, якія сядзяць у галаве ў расійскага прэзідэнта. Вось ён убіў сабе ў галаву, што яго галоўная місія, умоўна кажучы, аднаўляць СССР. Ён, калі хочаце, лічыць яго распад галоўнай геапалітычнай катастрофай і вось калі вы паглядзіце на ўсе яго дзеянні — гэта галоўны прыярытэт нумар адзін ва ўсёй яго знешняй палітыцы — збіраць усе былыя савецкія рэспублікі.


Таму, вядома, калі яны ідуць у нейкі іншы бок, падпісваюць з кімсьці, з іншым цэнтрам ўплыву пагаднення, для яго гэта проста чырвоная ануча. Хоць з пункту гледжання аб'ектыўных інтарэсаў Расіі, змагацца з еўраінтэграцыяй Украіны — гэта ідыятызм поўны. Нам самім трэба думаць не аб інтэграцыі з Узбекістанам і Таджыкістанам, а з Бруселем. Але, на жаль, у нас сёння такія людзі ва ўладзе. І я спадзяюся, што гэта часова і што гэта будзе не заўсёды».
radiosvoboda.org