Яцанюк: Украіна пасля Вільні нагадвае Беларусь
Пасля правалу на Віленскім саміце ўкраінцы прачнуліся ў іншай краіне, аднак планы апазіцыі не мяняюцца, заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк.
«Пасля правалу ў Вільні мы прачнуліся ў іншай краіне. Украіна пасля Вільні
больш нагадвае Беларусь», — заявіў ён у суботу пасля разгону еўрамайдану.
Па словах Яцанюка, «цяпер галоўная задача выцягнуць людзей, якія
знаходзяцца ў міліцыі».
Адказваючы на пытанне, якія далейшыя планы апазіцыі, Яцанюк сказаў, што планы не мяняюцца. Ён нагадаў, што ў пятніцу Еўрамайдан прыняў рашэнне сабрацца на вялікае народнае веча ў нядзелю.
Яцанюк падкрэсліў, што падзеі на Еўрамайдане паказалі, што наступныя прэзідэнцкія выбары ва Украіне будуць абапірацца на сілу «Беркута» і спецслужбаў. Аднак на абарону свайго выбару стануць мільёны ўкраінцаў.
Як паведамлялася, Украіна не падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні 29 лістапада. У ноч з пятніцы на суботу Беркут жорстка разагнаў мірны
еўрамайдан.
pravda.com.ua