Еўрамайдан разгромлены. Пралілася кроў

Сёння ноччу ўкраінскія ўлады разагналі мірны мітынг у цэнтры сталіцы.



razgon.jpg

Паводле інфармацыі відавочцаў, «Беркут» біў дубінкамі ўсіх без разбору — маладых людзей, дзяўчат. Білі нагамі цягнулі па зямлі. У выніку дзясяткі параненых, і больш за 30 затрыманых.
Як паведамляюць народныя дэпутаты, якія прысутнічалі на месцы падзеяў, пасля 4 гадзін раніцы байцы спецпадраздзялення «Беркут» пачалі выціскаць з Майдана Незалежнасці ў Кіеве актывістаў, якія заставаліся на мітынгу ў падтрымку еўраінтэграцыі краіны.
Сталічная міліцыя запэўнівае, што актывістаў адціснулі з Майдана Незалежнасці з-за канфліктаў з камунальнікамі.
Экс-амбасадар ЗША ў Украіне Стывен Пайфэр ўжо адзначыў, што крывавы разгон мірнага пратэсту можа стаць падставай для пачатку персанальных санкцый супраць прэзідэнта Януковіча.
Тым часам, петыцыя да Белага дома ЗША аб увядзенні санкцый супраць Януковіча за адмову ад падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС падпісала ўжо больш за 100 тысяч чалавек. Гэта неабходная колькасць, каб Сенат разгледзеў зварот.
glavcom.ua