Арганізатар Еўрамайдана: Трэба патрабаваць адстаўкі Януковіча
Пасля правалу Віленскага саміту ва Украіне павінна пачацца акцыя грамадзянскага непадпарадкавання. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главкому» заявіў сябра аргкамітэта Еўрамайдана Ігар Луцэнка.

«Маё асабістае меркаванне — трэба проста пачынаць акцыю грамадзянскага непадпарадкавання, ціснуць на ўладу негвалтоўнымі сродкамі, патрабуючы адстаўкі Януковіча. Гэта прадугледжвае блакаванне органаў улады, вялікую колькасць людзей у Кіеве, намётавы гарадок і ўсё астатняе, што мы бачылі ў 2004 годзе», — сказаў ён.