Прэзідэнту Літвы шкада, што Януковіч павёў краіну «у нікуды»
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ лічыць, што кіраўніцтва Украіны, не падпісаўшы асацыяцыі з ЕС, выбрала шлях «у нікуды». Пра гэта яна заявіла, каментуючы вынікі саміту «Усходняга партнёрства».

Грыбаўскайтэ канстатавала, што ўкраінскае кіраўніцтва заявіла, што яно не гатова падпісаць асацыяцыю.
«Украінскі ўрад сказаў, што яны не гатовыя інтэгравацца ў ЕС і не гатовыя падпісаць Пагадненне».
Пры гэтым яна падкрэсліла, што далейшы лёс Пагаднення залежыць ад рашэння ўкраінскага ўрада.
«Гэта не ЕС расчараваны. Я думаю, што сёння ўкраінскае кіраўніцтва выбрала шлях у нікуды», — заявіла прэзідэнт.
Як вядома, у Вільні 28-29 лістапада праходзіць саміт Усходняга партнёрства, дзе Кіеў і Брусель планавалі падпісаць Пагадненне.
Але 21 лістапада ўрад Азарава «прыпыніў» гэты працэс, што выклікала масавыя пратэсты ва Украіне.
pravda.com.ua