Грыбаўскайтэ: «Украіну чакае лёс Беларусі»
Пасля таго, як Кіеў вырашыў не падпісваць дамову аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прагназуе Украіне цяжкія часы.
Канкурэнтаздольнасць краіны знізіцца, працэс дэмакратызацыі замарудзіцца, а залежнасць ад Крамля будзе расці, заявіла яна ў інтэрв'ю нямецкай газеце Zeit. Паводле яе слоў, цяпер Украіну
чакае лёс Беларусі, якая практычна цалкам залежная ад Масквы.
Па словах Грыбаўскайтэ, перш за ўсё, палітычная ўлада Украіны нясе адказнасць за тое, што ў Вільні не будзе падпісаны дагавор аб асацыяцыі паміж Кіевам і ЕС. Нібыта Украіна не вытрымала ціск
Расіі.
Разам з тым, прэзідэнт абвінаваціла Крэмль у шантажы.
Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю згадала Літву, якая ў мінулым не раз сутыкалася з эканамічным і палітычным ціскам Расіі, але не паддалася яму.
Нагадаем, што падчас старшынства Літвы ў Савеце ЕС планавалася падпісаць дамову аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. Але нядаўна Кіеў абвясціў, што спыняе падрыхтоўку да падпісання.
delfi.lt