Грузія парафіравала дамову пра асацыяцыю з ЕС
Гэта адбылося ў Вільні, дзе праходзіць трэці саміт Усходняга партнёрства.

«З афармленнем гэтай дамовы мы апынаемся ў юрыдычных рамках інтэграцыі з Еўрасаюзам», — заявіў намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Залкаліяні.
Па словах дыпламата, гэта не дамова пра ўваходжанне Грузіі ў ЕС, але з гэтай дамовай працэс еўрапейскай інтэграцыі прымае незваротны характар. Залкаліяні адзначыў, што Грузія пераходзіць на
вельмі адказны этап інтэграцыі з Еўрасаюзам.
euroradio.fm