Януковіч ніякага пагаднення з ЕС не падпісаў
У Вільні адбылася цырымонія падпісання пагадненняў паміж ЕС і краінамі Еўрапейскага партнёрства, аднак з Украінай ніякіх пагадненняў падпісана не было.
Нягледзячы на тое, што Януковіч не падпісаў ніводнага пагаднення, ён прыняў удзел у супольнай фотасесіі.
Таксама вядома, што Дэкларацыя аб намерах не была падпісана, бо прэзідэнт Віктар Януковіч хоча працягнуць перамовы з ЕС, але з удзелам у іх Расійскай Федэрацыі.
Перад падпісаннем Януковіч не падаў рукі сваім калегамі, у тым ліку Ангеле Меркель, з якой вёў перамовы ў пятніцу раніцай.
Яго пасадзілі ў самы кут побач з прадстаўнікамі Беларусі.
www.pravda.com.ua