Іран. Набыла віно — стала шпіёнкай

У Іране ў зачыненым фармаце ішоў судовы працэс над Раксанай Саберы — амерыканкі іранскага паходжання. Спадарыню Саберы, якая працуе журналісткай і жыла ў Іране, каб напісаць кнігу, падазраюць у шпіёнскай дзейнасці на карысць ЗША. Бацька журналісткі, які меў кантакт з дачкой, кажа, што ўся яе “шпіёнская дзейнасць заключаецца ў тым, што яна працавала на заходнія СМІ, не маючы афіцыйнага дазволу іранскіх уладаў, і неяк дазволіла сабе набыць пляшку віна. 31 студзеня падчас набыцця алкаголю яе і арыштавалі.

У Іране ў зачыненым фармаце ішоў судовы працэс над Раксанай Саберы — амерыканкі іранскага паходжання. Спадарыню Саберы, якая працуе журналісткай і жыла ў Іране, каб напісаць кнігу, падазраюць у шпіёнскай дзейнасці на карысць ЗША. Бацька журналісткі, які меў кантакт з дачкой, кажа, што ўся яе “шпіёнская дзейнасць заключаецца ў тым, што яна працавала на заходнія СМІ, не маючы афіцыйнага дазволу іранскіх уладаў, і неяк дазволіла сабе набыць пляшку віна. 31 студзеня падчас набыцця алкаголю яе і арыштавалі. Цяпер па ўсяму свету журналісты пачынаюць кампанію ў падтрымку Раксаны. Да кампаніі ўжо далучылася дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан. Гісторыя з журналісткай, якую 18 красавіка асудзілі да 8 гадоў зняволення застаецца вельмі цёмнай. Палітолагі кажуць, што, працэс стаў наглядным урокам для тых іранцаў, якія маюць кантакты з іншаземцамі. Між тым, Раксана перадала на волю запіску, у якой піша, што гатовая абвясціць галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага прысуду.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)