Расійскую авіяцыю вінавацяць у дзясятках мірных ахвяр у Сірыі
За два тыдні авіяўдараў, па дадзеных актывістаў, загінулі дзясяткі мірных жыхароў, сярод якіх шмат дзяцей.
Па меншай меры 53
мірных жыхары былі забітыя ў нядзелю ў выніку удараў расійскай авіяцыі па
сірыйскай вёсцы Аль-Шафах,
паведамляюць праваабаронцы.
Сірыйскі Цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (SOHR) паведаміў, што сярод загінулых — 21 дзіця.
Вёска размешчана ў правінцыі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны. Гэта адна з апошніх сірыйскіх правінцый, якая ўсё яшчэ кантралюецца баевікамі “Ісламскай дзяржавы”.
Спачатку SOHR паведаміў пра тое, што ў выніку удараў па жылых дамах загінулі 34 чалавекі. Аднак кіраўнік цэнтра Рамі Абдэль Рахман паведаміў агенцтву Франс-прэс, што, паводле звестак з Сірыі, ахвяр больш.
"Колькасць ахвяр ўзрасла пасля таго, як падчас працяглай выратавальнай аперацыі разабралі завалы", — сказаў ён.
Раней расійскія ваенныя пацвердзілі, што шэсць бамбавікоў ВКС Расіі нанеслі ўдары ў гэтым раёне, аднак яны сцвярджаюць, што мэтамі авіяналётаў былі баевікі ІД.
Таксама, паводле
інфармацыі Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, у
нядзелю ў выніку авіяўдараў і абстрэлаў з зямлі загінулі не менш як 23 мірных
жыхары ва Усходняй Гуце — падкантрольным сірыйскім паўстанцам прыгарадзе
Дамаска.
А за два тыдні авіяўдараў, па дадзеных актывістаў, загінулі 120 чалавек, у тым ліку 30 дзяцей.
Усходняя Гута — адна з так званых зон дээскалацыі, дзе дзейнічае рэжым спынення агню. Аб стварэнні зон бяспекі дамовіліся вясной гэтага года сірыйскія ўлады і атрады сірыйскай апазіцыі пры пасярэдніцтве Расіі, Ірана і Турцыі.
Сітуацыя ва Усходняй Гуце ўскладняецца тым, што раён ужо чатыры гады знаходзіцца ў блакадзе. Сірыйскія ўлады не прапускаюць камерцыйныя грузы ў прыгарад, дзе жыве каля 400 тысяч чалавек. Паводле інфармацыі ААН, жыхарам Усходняй Гуты, у тым ліку дзецям, востра не хапае харчавання.
За шэсць гадоў вайны ў Сірыі загінулі звыш 400 тысяч чалавек, мільёны вымушаны былі пакінуць свае дамы, што прывяло да найцяжэйшага міграцыйны крызісу ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
Паводле ВВС