Расія выслала са сваёй тэрыторыі польскага гісторыка

Мяркуецца, што гэта было зроблена ў адказ на выдаленне з Польшчы расійскага вучонага Дзмітрыя К.

Foto: twitter.com/ipngovpl

Foto: twitter.com/ipngovpl

Расія выслала са сваёй тэрыторыі польскага гісторыка Генрыка Глэнбоцкага. Мяркуецца, што гэта было зроблена ў адказ на выдаленне з Польшчы расійскага вучонага Дзмітрыя К. Такую версію падзей пацвярджаюць расіяне, звязаныя з арганізацыямі, якія расследуюць злачынствы сталінскіх часоў.
У ноч з 24 на 25 лістапада, калі польскі гісторык Генрык Глэнбоцкі выходзіў з цягніка Санкт-Пецярбург – Масква, супрацоўнікі ФСБ уручылі яму патрабаванне пакінуць Расію. Дакумент не ўтрымліваў ніякіх тлумачэнняў. У той жа дзень Глэнбоцкі вярнуўся ў Польшчу.
Навуковы супрацоўнік Ягелонскага ўнівэрсытэта і польскага Інстытута нацыянальнай памяці прафэсар Генрык Глэнбоцкі займаецца даследаваннямі польска-расійскіх адносін у XIX і XX стагоддзях, з 1993 года ён вёў даследаванні ў расійскіх архівах. Перад дэпартацыяй ён паспеў прачытаць дзве лекцыі пра так званую "польскую аперацыю" НКУС, у выніку якой на тэрыторыі СССР у 1937-1938 гадах было забіта ад 111 да 200 тысяч палякаў. 
У кастрычніку 2017 года па патрабаванні Польскага агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчу пакінуў расійскі навуковец Дзмітрый К. Яго абвінавацілі ў дзейнасці на некарысьць інтарэсам Польшчы, кантактах з расійскімі спецслужбамі і ініцыяванні гібрыднай вайны супраць Польшчы.
Паводле Польскае радыё